Грамадства22

Галадоўка на Кастрычніцкай

Браты Скрабцы і Тацяна Ваніна выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску. Яны трымалі ў руках плякаты "Я абвяшчаю галадоўку". Акцыя доўжылася пару хвілін, пасьля чаго падышлі міліцыянты і параілі падумаць пра сваё здароўе.

Браты Скрабцы, а таксама Тацяна Ваніна ўзялі ўдзел у кароткачасовай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Актывісты выйшлі з пллякатамі "Абвяшчаю галадоўку", зь якімі прастаялі пару хвілін. Пасьля падышлі міліцыянты, якія сказалі, што галадоўкі дрэнна адбіваюцца на здароўі. Пасьля гэтага акцыя пратэсту скончылася.

Сёньня а 18-й дэмакратычныя актывісты меліся выйсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб у чарговы раз патрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых палітвязьняў. Асаблівасьцю акцыі ёсьць тое, што ўдзел у ёй павінны былі ўзяць людзі, што днямі распачалі эстафэтную галадоўку.

Ініцыявала акцыю грамадзкая актывістка Тацяна Ваніна. Яна прапанавала прыняць удзел у сымбалічнай галадоўцы кожнаму, хто жадае маральна падтрымаць палітвязьняў. Паводле Т. Ванінай, 20 сакавіка — сымбалічны дзень, бо акурат два гады таму было створанае намётавае мястэчка. І менавіта ў працяг тых падзеяў быў зьняволены А. Казулін.

Удзельнікі эстафэтнай галадоўкі плянуюць выходзіць штодзень а 18-й на Кастрычніцкую плошчу да 25 сакавіка.

Нагадаем, што 10 сакавіка бестэрміновую галадоўку за вызваленьне А. Казуліна пачалі браты Сяргей і Аляксандар Скрабцы. Пазьней да іх далучыліся актывіст Сяргей Галаганюк і былы міліцыянт Алег Алкаеў. Сёньня пачалі галадоўку актывістка Тацяна Ваніна і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.

Каментары2

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →