Каханне і сэкс99

Іван Ургант таемна абвянчаўся са сваёй каханай

Расійскі тэлевядучы Іван Ургант і яго каханая Наталля Кікнадзэ таемна абвянчаліся. Пра цырымонію, якая прайшла яшчэ ў маі 2015 года, распавяла бабуля шоўмена Ніна.

life-star.ru

Іван і Наталля абвянчаліся пасля 8 гадоў сумеснага пражывання. Цырымонія прайшла ў Пецярбургу ў Нікольскім саборы.

У пары ёсць агульная дачка Ніна (нарадзілася 15 мая 2008 года), таксама муж і жонка выхоўваюць дачку Кікнадзэ ад першага шлюбу з бізнэсменам Вахтангам Куталія Эрыку. Сваё асабістае жыццё Іван Ургант старанна засцерагае ад старонняга ўмяшання. Толькі зрэдку ён выкладвае фота блізкіх у мікраблогу. Аднак прыхільнікі ведаюць, што малодшая Ніна вельмі падобная на тату, а старэйшая Эрыка — копія прыгажуні мамы.

«Ванечка — вельмі веруючы чалавек, — распавяла бабуля Урганта Ніна. — Як толькі ён прыязджае ў Пецярбург, адразу ж ідзе ў Нікольскі сабор. Там у яго свой духоўнік. Унук часта з ім раіцца, спавядаецца і прычашчаецца. Мы перажылі страшную трагедыю ў лютым: памерла мама Ванечкі. Ён моцна гараваў. І жонка Наташанька стала для яго сапраўдным суцяшэннем».

Як распавяла бабуля Урганта, у маі па патрабаванні бацюшкі пара вырашыла абвянчацца.

«Гэта была вельмі прыгожая цырымонія. У храме сабраліся толькі самыя родныя людзі — яны не хацелі, каб пра гэта даведаліся чужыя. Я вельмі рада, што яны знайшлі адно аднаго і Ванечка нарэшце надзеў заручальны пярсцёнак. Для мяне гэта шчасце — глядзець на іх дружную сям'ю», — прызналася бабуля Івана.

Пасля шлюбу Іван Ургант упершыню за восем гадоў шлюбу з Наталляй з'явіўся на публіцы з заручальным пярсцёнкам. Самыя ўважлівыя гледачы праграмы «Вячэрні Ургант» звярнулі ўвагу на тое, што цяпер на безыменным пальцы тэлевядучага блішчыць пярсцёнак.

Шлюб з Наталляй Кікнадзэ для Урганта стаў другім. Першы раз тэлевядучы ажаніўся ў 18 гадоў, аднак хутка развёўся. Таксама Іван амаль пяць гадоў пражыў з тэлевядучай Таццянай Геваркян. Наталля Кікнадзэ — школьнае каханне Івана Урганта. Тэлевядучы неяк прыехаў у родны Санкт-Пецярбург з Масквы і, выпадкова сустрэўшы аднакласніцу, зразумеў, што яна — яго лёс.

Каментары9

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →