Кіно11

Кустурыца хоча здымаць фільм у Беларусі

Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца пачне здымаць свой фільм у Беларусі ў 2017 годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым.

ria.ru

«У канцы верасня я завяршу здымкі свайго фільма «На млечным шляху», у 2016 годзе ў мяне Канскі фестываль. Таму ў 2017 годзе змагу пачаць здымаць фільм у Беларусі», — сказаў Эмір Кустурыца.

Кінастудыя «Беларусьфільм» і французская кінакампанія Cinema Soleil восенню 2014 года заключылі мемарандум аб сумеснай вытворчасці поўнаметражнага ігравога фільма «Калі не цяпер, то калі?» сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы. Сцэнарый карціны напісаны Кустурыцам сумесна з Горданам Міхічам паводле аднайменнага рамана італьянскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Прыма Леві.

Дзеянне ў фільме будзе адбывацца ў час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У карціне расказваецца аб партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Раман Прыма Леві напісаны ў 1982 годзе і ўдастоены прэстыжных літаратурных узнагарод Італіі — прэміі Камп'ела і прэміі Віярэджа.

Эмір Кустурыца — сербскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсар з сусветным імем, фільмы якога адзначаны ўзнагародамі самых буйных кінафестываляў Еўропы, уключаючы дзве «Залатыя пальмавыя галіны» Канскага кінафестывалю. Рэжысёр з'яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна, замежным членам Акадэміі навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай. Эмір Кустурыца ўзнагароджаны прызам Аляксандра Лукашэнкі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».

Каментары1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →