Саўдаўская Аравія і яе саюзнікі сярод краін Персідскага заліва пачалі ваенную аперацыю ў Емене, дзе працягваецца наступ шыіцкіх паўстанцаў-хусітаў, паведаміў саўдаўскі пасол Адэль аль-Джубейр.
Кааліцыя «вырашыла адказаць на заклік прэзідэнта Хадзі абараніць Емен і яго народ ад агрэсіі з боку хусіцкіх баевікоў», цытуе агенцтва Франс-прэс заяву Саўдаўскай Аравіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Кувейта, Бахрэйна і Катара.
Паводле слоў пасла Саудаўскай Аравіі, саюзнікі будуць наносіць ўдары з паветра.
Ён таксама заявіў, што кааліцыя ўключае ў сябе 10 краін.
Прадстаўнікі кааліцыі абвясцілі паветраную прастору над Еменам забароненай для палётаў зонай. Авіяўдары былі нанесеныя па аэрапорце Саны і авіябазе аль-Дулан.
Прадстаўнікі хусітаў заявілі, што авіяўдары кааліцыі па тэрыторыі Емена прывядуць да маштабнай вайны ў рэгіёне.
ЗША падтрымліваюць ваенную аперацыю.
Каментары