Расійскі музыкант Андрэй Макарэвіч плануе даць канцэрты ва Украіне вясной 2015 года.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Камерсант FM» у панядзелак, 24 лістапада.
«Я не збіраюся ехаць забаўляць вайскоўцаў, я не збіраюся ехаць забаўляць украінскі ўрад. Я гатовы паехаць да ўкраінскага народа, які Пуцін працягвае называць брацкім народам, для таго каб, дарэчы, нянавісць да Расіі, якая паўстала там цалкам аб'ектыўна, нейкім чынам пагасіць», — заявіў Макарэвіч.
Каментары