Журналіста аштрафавалі за асвятленне акцыі памяці братоў Каліноўскіх
Міхала Карневіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і далі штраф 15 базавых велічыняў (2 мільёны 250 тыся рублёў). Паседжаньне адбылося ў Ленінскім раённым судзе Горадні.
Падставай для справы Міхала Карневіча стала акцыя памяці братоў Каліноўскіх, якая ладзіцца кожны год у Сьвіслачы. Міхал Карневіч як акрэдытаваны журналіст асьвятляў акцыю па заданьні рэдакцыі.
Напярэдадні суду Міхал Карневіч паведаміў Радыё Свабода, што позву яму дахаты прынёс міліцыянт 21 лістапада:
«У пратаколе напісана, што я знаходзіўся побач з помнікам Каліноўскаму, затым у складзе арганізаванай групы ішоў па вуліцы да помніка Траўгуту. А потым яшчэ знаходзіўся ў Якушоўцы, дзе браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
Міхал Карневіч кажа, што падчас самога мерапрыемства не было ніводнага чалавека ў міліцэйскай форме. «Былі людзі ў цывільным, але яны ні да кога не падыходзілі і не рабілі заўвагаў. Таксама ўсю акцыю здымаў апэратар у цывільным».
Аднаго з удзельнікаў акцыі ў Сьвіслачы Юр’я Глебіка аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 1,5 мільёна рублёў.
Раней Міхал Карневіч ужо быў асуджаны па такім самым артыкуле, калі асьвятляў акцыі маўклівага пратэсту ў Горадні ў 2011 годзе. Тады яму прысудзілі штраф у 1 мільён беларускіх рублёў.
Каментары