У рабочым пасёлку Хахольскі Варонежскай вобласці завершана будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Хахол Арэна».
На будаўніцтва ФАКа з абласнога і федэральнага бюджэтаў паступіла каля 96 мільёнаў расійскіх рублёў. У рамках праекта былі ўзведзены гульнявая зала з трыбунамі на 110 гледачоў, трэнажорная зала, памяшканні для настольнага тэніса і більярда, футбольны стадыён з крытымі трыбунамі на тысячу месцаў. Акрамя гэтага, адкрыты тэнісны корт і выкладзеныя бегавыя дарожкі.
Каментары