Мова77

Вырасла колькасць наведнікаў курсаў «Мова нанова» ў Магілёве ФОТА

З кожнай сустрэчай павялічваецца колькасць удзельнікаў моўных курсаў «Мова нанова — Магілёў».

На апошніх занятках, прысвечаных архітэктуры, удзельнікі не толькі вандравалі ў прасторы і часе, але таксама праглядзелі невялічкае відэа пра Магілёў, якое было зроблена ажно ў 1993 годзе. Акрамя таго, слухачы курсаў праслухалі міні-лекцыю пра гісторыю сусветнага дойлідства ад магілёўскай архітэктаркі Алены Крэўчык. А напрыканцы пазнаёміліся з праектам вяслярнага канала, што будуецца ў раёне вуліцы Фаціна, з якім пазнаёміла прысутных яшчэ адна архітэктарка Галіна Калюжная.

Добрай традыцыяй заняткаў стаў мовазнаўчы конкурс, пераможца якога атрымлівае падарунак. На сённяшніх занятках падручнік па беларускай арфаграфіі атрымаў лекар Алесь Касцюковіч.

«Мова нанова» — найбольш папулярныя з моўных курсаў, хваля якіх пайшла ў апошнія гады. «Мова нанова» праводзіцца не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах. У Менску таксама адбываюцца заняткі «Моваведы». У той жа час курсы «Мова ці кава», якія з'явіліся ў свой час першымі, закрыла іх заснавальніца Каця Кібальчыч, праз канфлікт з вядоўцамі.

Каментары7

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →