Калі быць зусім дакладнымі, то сертыфікат на тэхніку.
Аляксандр Лукашэнка падчас свайго візіту ў Пакістан падарыў прэм'еру Шахбазу Шарыфу сертыфікат на два трактары BELARUS-1025.3.
Як паведамляюць афіцыйныя СМІ, тэхніку бясплатна перададуць адной з мясцовых кампаній.
Лукашэнка ўзяў за звычку дарыць замежным палітыкам трактары пару гадоў таму. У 2022 годзе ён падарыў трактар Пуціну на юбілей. Такія ж падарункі атрымлівалі кіраўнікі Зімбабвэ і Манголіі.
Дарэчы, прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ў лютым змог завесці беларускі трактар з вялікай цяжкасцю.
Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА
Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна
Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі
«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ
Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых
Каментары
У яго засталіся вельмі добрыя ўспаміны пра трактар "Беларусь". Казаў, што вельмі надзейная й безадказная тэхніка...