Абама рыхтуе санкцыі супраць Украіны: як чыноўнікаў, так і лідараў пратэстаў
Адміністрацыя прэзідэнта Абамы рыхтуе фінансавыя санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў пратэсту, адказных за магчымае аднаўленне гвалту на вуліцах Украіны.
Пра гэта піша агенцтва Reuters са спасылкай на памочнікаў амерыканскіх кангрэсменаў.
Памочнікі паведамілі, што яны абмяркоўвалі падрыхтоўку санкцый з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта Абамы.
Крыніцы сказалі, што канчатковыя дэталі пакета санкцый не прапрацаваны цалкам, але яны могуць быць уведзеныя ў дзеянне хутка — як супраць урадавых чыноўнікаў, так і лідараў пратэстнага руху — у выпадку шырокага распаўсюду актаў гвалту.
Каментары