Моды3030

Мадэлі з прышчамі і чырвоныя дываны: у Мінску праходзіць Тыдзень моды — фотарэпартаж

9 кастрычніка адкрыўся новы сезон «Мінскі тыдзень моды» (Minsk Fashion Week). Асноўны місіяй MFW з'яўляецца прасоўванне і падтрымка беларускіх дызайнераў. Тыдзень моды праходзіць у Мінску з перыядычнасцю два разы на год - у красавіку і кастрычніку.

Чатыры дні журналісты і запрошаныя госці могуць знаёміцца з новымі калекцыямі беларускіх і замежных дызайнераў. Мерапрыемства, як і летась, носіць цалкам закрыты характар, квіткі на паказы купіць немагчыма, як раздабыць запрашальныя на калекцыі — клопаты людзей.

Таму такая задача «як прасоўванне дызайнераў» застаецца пытаннем, прынамсі, для шараговага чалавека.

Кіраўнік тыдня моды Кірыл Пазнякоў на гэтае пытанне мае свой адказ:

«Тыдзень моды — гэта мерапрыемства, на якім павінны прысутнічаць тыя, для каго мода — гэта праца, хто ёю прафесійна займаецца. Пытанне, дзе ўзяць запрашальныя, лепш пераадрасаваць самім дызайнерам, гэта ім вырашаць, каго яны хочуць паклікаць на свой паказ, бо для іх удзел у тыдні моды — гэта магчымасць праявіць сябе і прадэманстраваць сваю працу тым, каму яны лічаць патрэбным».

Што тычыцца месца правядзення, то першы сезон праходзіў у Нацыянальным мастацкім музеі, другі - у Доме Масквы, дакладней каля яго, у спецыялізаваным «павільёне-намёце», як назваў месца адзін з гасцей.

«З самага пачатку для мяне было ясна, што музей не будзе пастаяннай пляцоўкай. Нам хочацца расці, развівацца, павялічваць колькасць удзельнікаў. Мая мара і мая ідэя — гэта стварэнне павільёна, які адпавядае сучасным еўрапейскім стандартам правядзення тыдня моды. Дайце нам сезон-два, і мы пабудуем тое, што хочам», — адзначыў кіраўнік тыдня моды.

А пакуль быў «павільён-намёт», у якім пад час паказаў людзі сядзелі ў куртках, паліто ды шаліках, і чырвоныя дываны, якія хоць неяк далучалі людзей да атмасферы элітарнасці падзеі і яе ўрачыстасці.

Праўда, пры ўваходзе ў павільён людзі спатыкаліся аб незаўважную маленькую прыступку, якую прыкрываў гэта дыванок. Дзіўна, як яшчэ насы не паразбівалі.

Да еўрапейскіх стандартаў было даволі далёка.

Пачалося з таго, што першы паказ Valentina Nebarsky затрымалі больш за гадзіну, і людзі мерзлі на вуліцы ў чаканні, што вось-вось нешта пачнецца.

Пасля натоўпам рынуліся ў гэты павільён, які ў выніку ўсіх не змясціў і людзі туліліся на ўваходзе.

Для журналістаў умовы таксама былі не самыя лепшыя, нас то садзілі на адно месца, то прымушалі шукаць іншае, бо «vip-госцю» не было дзе прысесці.

Агульнае незадавальненне згладзіў першы паказ.

Valentina Nebarsky як заўсёды здзівіла незвычайным пачаткам паказу са свечкамі ў руках і пабітым шклом ўздоўж подыума.

Касцюмы адрозніваліся нестандартнай геаметрыяй і формай крою з японскім адценнем, адзінае што ў іншым аздабленні і стрыманай каляровай гаме. Яны стваралі пачуццё прысутнасці ў нейкім свеце мараў.

Калекцыя, дарэчы, стваралася за два тыдні да паказу, дызайнерка да апошняга не ведала ці будзе прымаць удзел у паказе. Яе калекцыі, заўсёды трымаюць да апошняга і прымушаюць разглядаць кожны элемент касцюма. Не дарма яе паказ быў самы шматлюдны, а яна сама была запрошана да П’ера Кардэна ў Францыю наступным летам.

Пасля паказу людзі перамясціліся ў Дом Масквы, дзе маглі выпіць віна і паўдзельнічаць у майстар-класе па макіяжу, які заглушаў усё сказаная дызайнерамі пад час іх прэс-канферэнцый.

Далей былі ўжо не такія шматлюдныя паказы PaRus Jeans, з іх свабодным адзеннем, якое даволі добра спалучае спартыўны стыль з больш строгімі элементамі класікі. Наступнай - калекцыя Lilium з сукенкамі для ўрачыстых падзей, дызайнерку якой абвінавацілі ў неахайнасці рэчаў, кепска падабраных пад адзенне мадэляў, бо на іх шмат што не сядзела, а часам было нават счэплена шпількамі. А пры канцы сваю калекцыю публіцы прэзентаваў дызайнер Timofeev з Адэсы, дзе ўсё было стрымана і проста.

Вось такім быў першы дзень Minsk Fashion Week, з хібамі ў пачатку паказаў, якіх не было, праўда, пазней, бо і людзей было не так шмат; з мадэлямі, якія бегалі з аднаго будынка ў іншы, прытрымліваючы свае сукенкі і прычоскі; з макіяжам мадэляў, які не хаваў часам іх прышчы. У дадатак некаторыя дызайнеры дазволілі сабе мятыя касцюмы і рваны абутак. Добра што можна было выпіць віна, зрабіць макіяж ды атрымаць ў падарунак намаляваны партрэт ад мастака.

Але пры ўсіх хібах, самае істотнае, што гэтая пляцоўка – месца для бізнес-дыялогу сярод fashion-экспертаў.

Усё ж такі ўдзельнікамі падзеі з’яўляюцца прадстаўнікі бізнэс-эліты, свецкія персоны, прафесіяналы ў галіне моды, Баеры і журналісты вядучых прафесійных і глянцавых выданняў, аналітыкі і крытыкі моды. Галоўнае, каб такія тыдні моды дапамагалі нашым беларускім дызайнерам выявіць і прадвінуць сябе.

Што ж, паглядзім, што чакае нас у наступныя дні.

Каментары30

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Галоўнае
Усе навіны →