У маёй краіне вы спачатку адпраўляецеся ў турму, а потым становіцеся прэзідэнтам.
Адвага — гэта не адсутнасць страху, а перамога над ім. Адважны чалавек — гэта не той, хто не мае страху, а той, хто з ім змагаецца.
Многія рэчы здаюцца невыканальнымі да таго часу, пакуль іх не зробіш.
Не так ужо складана змяніць грамадства — складана змяніць сябе.
Я ўдзячны тым 27 гадам, якія я правёў у турме,бо гэта дало мне магчымасць засяродзіцца. На волі я гэтую магчымасць страціў.
Свабода не можа быць частковай.
У турме я любіў прыбіраць смецце. Часам там трапляліся абрыўкі газет. У турме мне як палітычнаму не дазвалялі падпісвацца на газеты, то я выцягваў гэтыя шматочкі, чысціў іх, а вечарам ціха чытаў у сябе ў камеры. Якімі дарагімі мне былі тыя газеты!
Складанасці і нягоды руйнуюць адных людзей, але гартуюць іншых.
Ніхто не нараджаецца з нянавісцю да іншага чалавека
Мы павінны выкарыстоўваць час мудра і памятаць: справядлівую справу можна пачаць у любую хвіліну.
Гаворачы з чалавекам на той мове, якую ён разумее, ты размаўляеш з яго галавой. Калі ты размаўляеш з чалавекам на яго роднай мове, ты размаўляеш з яго сэрцам.
Ні разу не зваліцца — не самая вялікая заслуга ў жыцці. Павага тым, хто ўмее пасля падзення кожны раз падымацца.
Учора мяне называлі тэрарыстам, а калі я выйшаў з турмы, многія людзі, у тым ліку ворагі, прызналі мяне. Так я звычайна кажу тым, хто расказвае, што людзі, якія змагаюцца за незалежнасць у іх краінах — тэрарысты. Вось што я скажу: хто і каго вінаваціць у тэрарызме, залежыць ад таго, чый бок перамагае.
Я люблю рэгулярныя медагляды. Звычайна дактары кажуць мне: «Містар Мандэла, на гэтым тыдні вы не памрэце!»
Дзіўная прыгажосць афрыканскай музыкі заключаецца ў тым, што яна гучыць радасна, нават калі расказвае табе сумную гісторыю. Нават калі ты бедны, нават калі ты жывеш у халупе, нават калі працу страціў, музыка заўсёды пакідае надзею.
Я не магу забыць, але я магу дараваць.
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
-
Выхадзец з беларускай шляхты 28 гадоў кіраваў савецкай замежнай палітыкай. Чым запомніўся Грамыка, які атрымаў мянушку Містар Не
Каментары