Грамадства1111

Пазняк: Лабісты Лукашэнкі хочуць легалізаваць рэжым

Лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк крытычна выказаўся пра спробы прадстаўнікоў ЕС наладзіць дыялог з беларускімі ўладамі.

Як гаворыцца ў заяве Зянона Пазняка, апошнія паўгода ў ЕС ішла ўпартая праца па наладжванні супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Паводле яго, гэтая тэндэнцыя выклікана заўважнай актывізацыяй на Захадзе лабістаў рэжыму, дыпламатыі і агентуры. Справа разгорнута настолькі шырока, што некаторыя дзеячы з былых савецкіх сяброў ЕС не без падставы загаварылі пра ўзмоцненую дзейнасць разведак, як у перыяд «халоднай вайны», адзначае палітык.

Спадзявацца ад Лукашэнкі «мадэрнізацыі Беларусі» і «вольных сумленных выбараў» могуць толькі «людзі не ад свету гэтага альбо закончаныя нягоднікі, -заяўляе Зянон Пазняк. - Еўрабюракратыі напляваць на наша гора, на нашае нацыянальнае вынішчэнне і наш Чарнобыль. Яны ўвесь час дэманструюць гэта (глядзіце адносіны да С. Каваленкі)».

Чарговая калабарацыя закруцілася сур’ёзна і згоднікаў шмат. Але ёсць і цвярозыя сілы супраціўлення і прыхільнікі Беларусі, лічыць лідар КХП БНФ.

Каментары11

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →