Адкуль пайшлі «чарка і скварка» + фота
Дзённікі юнака ў акупаваным Мінску і вясёлыя фельетоны. Навуковае даследаванне жанраў і літаратурны альманах. Чатыры абсалютна розныя кнігі эміграцыйнай спадчыны былі прэзентаваныя ў кнігарні «логвінаЎ».
Ежа для літаратуразнаўцаў
Два з прадстаўленых выданняў зацікавяць пераважна даследчыкаў літаратуры. Таму на прэзентацыі ім надавалася менш увагі. Вядоўца імпрэзы, гісторык Наталля Гардзіенка, сказала колькі словаў пра кожнае.
Альманах «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва», які існуе з 1953 года, выходзіць у
Новы нумар прысвечаны беларускай літаратуры — як эміграцыйным пісьменнікам, так і літаратарам метраполіі, пераважна міжваеннага перыяду.Тут змешчаныя фотаархівы пісьменніка Юркі Віцьбіча, даваенныя дакументы літаратуразнаўцы Антона Адамовіча і ягонае ліставанне з паэтам Міхасём Кавылём, дзе ён вучыць яго пісаць санеты, а таксама поўная бібліяграфія артыкулаў Максіма Багдановіча ў нямецкамоўным і эміграцыйным друку.
У кнізе амерыканскага беларуса, архівіста, даследчыка Лявона Юрэвіча «Жанры» разглядаюцца некаторыя напрамкі беларускай эміграцыйнай літаратуры.
Тут ёсць тэксты, прысвечаныя спецыфічнаму гумару дыяспары, травелогам — нататкам эмігрантаў пра падарожжы, у тым ліку і на радзіму, у БССР.Надаецца ўвага біяграфіям, перакладам, што рабіліся за мяжой, ды іншым жанрам, якія існуюць у эмігранцкім асяродку. Кніга зрабілася дваццаць першым выданнем у серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», якая папулярызуе веды пра беларускую дыяспару. Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», адзначыла: «Кнігі, што выходзяць у гэтай серыі, вучаць, як захоўваць Беларусь незалежна ад таго, дзе ты жывеш. Бо для нас як нацыі не вельмі вялікай і з цяжкай доляй вельмі важна, каб беларускае жыццё існавала не толькі на радзіме, але і ў тых краінах, куды воляй лёсу трапляюць нашыя людзі».
Беларускі Ільф і беларускі Пятроў
Пра іх гэтым вечарам казалі шмат, з захапленнем і гарачымі заклікамі «чытаць усім».Наступныя дзве кнігі могуць стаць адкрыццём не толькі для знаўцаў беларускай эміграцыі, а для любога прыхільніка добрага чытва.
Даследчык Ціхан Чарнякевіч прызнаўся, што да таго, як атрымаў прапанову зрабіцца
«Лявон Савёнак — адзін з найлепшых сатырычных пісьменнікаў савецкага часу, гэта беларускі Ільф і Пятроў. Уі там друкаваў свае фельетоны. Безумоўна, тэмы былі спецыфічныя, часта даводзілася „адгукацца на задачы кампартыі“, але пісаў ён так1920-я гады ён быў карэспандэнтам газеты „Савецкая Беларусія“, на той час яшчэ беларускамоўнай,
«Дзённік 1943–1947» Дзмітрыя Сямёнава — хлопца, які не быў вядомым дзеячам ні на радзіме, ні ў эміграцыі, — з’яўляецца ўнікальным гістарычным дакументам.Запісы, якія выпадкова захаваліся ў сям’і аўтара, вяліся ў 1943 годзе ў акупаваным Мінску і падчас уцёкаў за мяжу. Гісторыка Антона Рудака яны зацікавілі найперш як адлюстраванне тагачаснага моладзевага асяродку ў сталіцы.«Як ні дзіўна гучыць, у часе акупацыі ў Мінску моладзь фактычна далучылася да агульнаеўрапейскай інфармацыйнай і культурнай прасторы. Людзі глядзелі фільмы і слухалі музыку, папулярную ў Еўропе, чаго не было да вайны. Нават подпісы на фотаздымках і віншавальных паштоўках моладзь рабіла
Адкуль пайшлі «чарка і скварка»
Літаратурны крытык Ганна Кісліцына знайшла сувязь паміж дзённікамі Сямёнава і самым буйным сатырычным творам Савёнка «Запіскі эмігранта» («Дзеннік Ів. Ів. Чужанінава»), бо яны апісваюць адну і тую ж рэчаіснасць, час акупацыі ў Мінску.
Прачытаўшы гэтыя тэксты, я зразумела, што беларусы маглі не бачыць не тое, што адбывалася побач з імі ў адным горадзе, а нават на суседніх вуліцах, — апавядае Кісліцына. — Калі ў Сямёнава слова „немцы“ пару разоў згадваецца — танчылі разам ці гралі ў фанты, то ў Савёнка яго ўвогуле няма. Можна, аказваецца, пражыць на гэтай тэрыторыі і не бачыць ворага, а бачыць толькі тое, што ўвасабляе беларускую нацыянальную ідэю — чарку і скварку. Кніга Савёнка разбіла маё ўяўленне, што гэтая актуалізацыя чаркі і скваркі з’явілася ў«Нядаўна я даведалася, што ў
1950-я гады ў Мінску была хваля антысемітызму. Мяне зацікавіла: як гэта магло быць пасля столькіх нявінных ахвяраў, беларусы ж павінны былі шкадаваць яўрэяў.
Ганна Кісліцына расказала, што твор Савёнка здзівіў яе многімі акалічнасцямі сталічнага жыцця:і апісаннем шлюбу пад акупацыяй, калі жаніліся дзеля некалькіх палітонаў ці мяхоў мукі, і запатрабаванасцю розных варажбітак, цыганак і хірамантаў, да якіх людзі хадзілі, каб дазнацца пра сваю будучыню, і раптоўнай рэлігійнасцю ў атэістычным асяродку.
«Здаецца, што смешнае магло быць ў той вайне? Але праз мову можна рассмяшыць, нават апісваючы самыя трагічныя сітуацыі.Гэта рэдкая кніга ад эмігрантаў, над якой ты не сядзіш і не нудзішся, разбіраючы складаную мову, а можаш проста павесяліцца», — дадала яна напрыканцы і параіла ўсім яе прачытаць.
Каментары