Мова5050

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама прапануе дадаць рускую мову на схемы ў метро

20 лютага ў Мінгарвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Ігара Карпенкі адбылася нарада аб укараненні сістэмы арыентавання для пешаходаў і ўдзельнікаў дарожнага руху ў горадзе Мінску.

У чарговы раз паўстала пытанне аб зацвярджэнні схемы метрапалітэна з назвамі станцый, аформленых традыцыйнай нацыянальнай лацінкай. І.Карпенка выказаўся, што трэба замяніць шыльды: унесці дадаткова рускую мову і, верагодна, што транслітарацыя будзе рабіцца з рускай мовы.

Гэта азначае, што Карпенка выступае прыхільнікам, а магчыма і ініцыятарам зменаў у «Закон аб назвах геаграфічных аб’ектаў», прынятым ў лістападзе 2011 года, паводле якога назвы геаграфічных аб’ектаў павінны давацца на нацыянальнай (беларускай) дзяржаўнай мове і з яе транслітаравацца на другую дзяржаўную мову. Парадаксальна, што сам І.Карпенка, будучы дэпутатам палаты прадстаўнікоў, галасаваў за гэты закон. Але не прайшло і два гады…

Змены ў законе пацягнуць за сабой у тым ліку змену адраснай сістэмы краіны насуперак усім міжнародным нормам. Гэта пацягне за сабой вялікія матэрыяльныя выдаткі.

А самае галоўнае, пры такім падыходзе знішчаецца нацыянальны каларыт краіны.

Канчатковае вырашэнне пытання адбудзецца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Каментары50

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →