Хана кантрабандыстам: цягнік Гродна — Кузніца — Беласток адменяць
Ужо ў наступным годзе пасажыры цягніка Гродна — Беласток будуць перасаджвацца ў іншы цягнік да Беластока пасля пашпартнага і мытнага кантролю ў Кузніцы.
Такая змена накіравана на абмежаванне кантрабанды цыгарэтаў на гэтым маршруце, — кажавіцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Валянцін Карыцкі.
— Цягнік прыязджаў бы ў Кузніцу, дзе людзі перасаджваліся б у іншы цягнік. Ім было б не выгадна раскручваць цягнікі і хаваць цыгарэты, бо проста не было б часу іх выцягнуць.
Праблему пашкоджання цягнікоў з боку кантрабандыстаў маршалак Валянцін Карыцкі абмяркоўваў з польскім консулам у Гродне Андрэем Хадкевічам, а таксама з намеснікам беларускага консула ў Беластоку Аляксандрам Суворавым.
На пачатку наступнага года маршалак плануе сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту Польшчы, каб абгаварыць фінансаванне дадатковай перасадкі ў Кузніцы
Каментары