Грамадства44

Новы від махлярства? Беларусам прапануюць адпачынак у неіснуючым доме на дрэве

Мінчанка шукала месца для адпачынку, натрапіла на махляроў і страціла 175 рублёў. 

Фота: акаўнт «Казачнага доміка»

Адзін дзень з вялікіх лістападаўскіх выхадных Ксенія (імя зменена) планавала правесці ў маляўнічым месцы за 100 кіламетраў ад сталіцы. Аднак адпачыць у «райскім куточку» ў яе так і не атрымался, піша праект «1906».

Пра гэтае месца для адпачынку дзяўчына даведалася праз інстаграм. Гэта была звычайная платная рэклама, якая з'яўляецца ў стужцы. 

Уся камунікацыя чытачкі з «уласнікамі» доміка на дрэве вялася праз дырэкт. Ніякага нумара тэлефона ў профілі пазначана не было, як і інфармацыі пра дакладнае месцазнаходжанне аб'екта. Тым не менш, Ксенія не звярнула на гэта ўвагі і пачала перапіску з махлярамі. 

«Адказалі на мой запыт даволі хутка, я ўдакладніла, ці вольны домік на неабходную мне дату. Там адказалі, што ён дасяжны для браніравання і агучылі кошт у 350 рублёў за суткі». 

Для таго каб забраніраваць домік, ад кліентаў патрабавалі пералічыць 175 рублёў на картку ў якасці перадаплаты. Пасля таго, як махляры атрымлівалі грошы, яны падцвярджалі факт броні, распісвалі гадзіны заезду і выезду.

Таксама яны прасілі за два дні да заезду зноў напісаць ім у дырэкт, каб яны маглі выслаць кантакты чалавека, які сустрэне і заселіць у дом. Самастойна знайсці гэтае месца, па словах махляроў, не атрымаецца. 

Бліжэй да даты заезду чытачка папрасіла выслаць дакладныя каардынаты. 

«Яны выслалі пункт на карце, дзе проста знаходзілася нейкая лужына, аднак мы не надалі гэтаму ўвагі, бо падумалі, што там проста вялікая тэрыторыя», — кажа жанчына. 

З цягам часу ў Ксеніі ўсё ж пачалі з'яўляцца здагадкі, што з гэтым домікам на дрэве адбываецца нешта дзіўнае. 

«У нейкі час у акаўнце праводзілі розыгрыш, але гэты допіс знік, а разам з допісам знікла магчымасць пакідаць каментары. Апроч гэтага, змянілася назва акаўнта. Спачатку гэта быў newtree.house, а пазней ён стаў называцца tree.house.by».

Апошні раз жанчына выходзіла на сувязь з махлярамі за два дні да запланаванага заезду. Раніцай Ксенія нагадала, што ў яе бронь на паслязаўтра. Махляры адказалі ёй толькі ўвечары. Яны зноў не даслалі жанчыне ніякіх кантактаў, а толькі папрасілі пакінуць свой нумар, каб перадаць яго менеджарцы Валерыі, якая павінна сустрэць і правесці да доміка на дрэве. На сувязь з жанчынай ніхто так і не выйшаў. На наступны дзень махляры заблакавалі Ксенію. На гэтым перапіска скончылася.

Першая публікацыя ў профілі «Казачнага доміка» з'явілася 26 верасня. Апошні допіс у ім апублікавалі 7 кастрычніка.

На нашы паведамленні ў дырэкт ніхто не адказаў.

Ксенія не адзіная, хто перавёў грошы гэтым махлярам у надзеі на адпачынак. У інстаграме людзі выкладалі скрыншоты гэтага профіля і пісалі, што таксама ўносілі перадаплату, пасля чаго іх блакавалі.

Каментары4

  • Пан Усялян
    16.11.2022
    Пасля гэтага варта задацца пытаннем, ці кампутарызацыя, смартфанізацыя, станоўча і карысна ўплываюць на жыццё чалавека? Дзіўныя рэчы... Разумныя, здаецца, людзі не ўскладняюць сябе жыццё элементарнымі захадамі бяспекі і спраўджваннем інфармацыі. Пераводзяць грошы на карткі, нават не ведаючы, хто знаходзіцца па той бок манітора... Сумна і смешна адначасова... Людзі рэагуюць толькі на прыгожыя малюнкі, але не ў стане падлучыць свае глузды...
  • ром
    16.11.2022
    ну если пад Асипавичами то надо ехать))
    мы там в детстве тожа на дрэвах домики строили)) мо што и засталося))
  • Тэкля
    16.11.2022
    Пералічыла б лепш грошы на дапамогу бадзяжным жывёлінам

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе12

«Масфільм» перадаў расійскай арміі танкі і БМП са складоў кінастудыі2

Якія выбары, такія і сцэнары. Чаму адразу два спарынг-партнёры Лукашэнкі знялі сваю кандыдатуру7

Памятаеце расійскага кіта-шпіёна Хвалдзіміра? Насамрэч яго звалі Андруха і шпіёнам ён не быў2

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»19

Чаму закрылі праект «Ноч з Чалым»10

Сякеры ад МТЗ, якія загадаў палепшыць Лукашэнка, паступілі ў продаж. Вось колькі яны каштуюць10

Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца6

Затрыманы беларус, падазраваны ў спробе падпалу ў Гданьску па замове замежнай выведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

Галоўнае
Усе навіны →