Rzeczpospolita: Анджэя Пачобута месяц трымалі ў камеры для смяротнікаў
Журналіста Анджэя Пачобута трымалі ў так званым расстрэльным калідоры ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Пра гэта паведаміла польскае выданне Rzeczpospolita са спасылкай на свае крыніцы.
Анджэй Пачобут знаходзіцца ў турме ў Жодзіне ў статусе падазраванага па крымінальнай справе за распальванне варожасці. Rzeczpospolita адзначае, што даведалася інфармацыю пра Пачобута ад ягоных сукамернікаў.
Пачобута з 14 красавіка да 17 мая 2021 года трымалі ў камеры, дзе праводзяць апошнія дні людзі, якім прысудзілі смяротнае пакаранне. Суразмоўца Rzeczpospolita адзначыў, што месца, дзе сядзеў журналіст, называюць «расстрэльным калідорам».
Жонка Пачобута Аксана паведаміла, спасылаючыся на словы мужа, што ягоную справу перададуць у суд да восені 2022 года.
Каментары