Цягнік «Магілёў-Мінск» урэзаўся ў трактарны прычэп з гноем на чыгуначным пераездзе
Прэс-служба БЧ паведаміла, што ў 17.59 цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа Магілёў—Мінск на перагоне Рудзенск-Міханавічы, недалёка ад прыпынку Зазерка пратараніў трактарны прычэп на рэгуляваным чыгуначным пераездзе.
«На маршруце Магілёў—Мінск цягнік бізнес-класа Stadler з нечым сутыкнуўся на маршруце. Мая дзяўчына знаходзілася ў апошнім вагоне. Быў моцны ўдар. У першым вагоне выбіла шкло. Чакалі адключэння электрычнасці, каб выпусціць людзей і аўтобусамі іх везці далей», — расказаў чытач Zerkalo.io.
Пазней пасажыры цягніка расказалі, што ад месца здарэння іх пачалі вывозіць аўтобусамі.
У выніку сутыкнення былі пашкоджаныя апоры электразабеспячэння. Пацярпелых, паводле афіцыйных паведамленняў, няма.
На месцы здарэння дагэтуль вядуцца рамонтныя работы, паведамляе чыгуначны тэлеграм-канал.
Каментары