Міністр абароны Украіны папярэдзіў, што рыхтуецца правакацыя. Расіяне могуць абстраляць Беларусь
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да беларусаў і заявіў, што рыхтуецца правакацыя: расіяне могуць абстраляць беларускія населеныя пункты, каб апраўдаць увод беларускіх вайскоўцаў ва Украіну.
«Паводле інфармацыі, у якой мы цалкам упэўненыя і якую пацвердзілі, у цяперашні момант камандаванне расійскіх акупацыйных войскаў рыхтуе серыю крывавых правакацый», — напісаў Рэзнікаў.
Згодна з ім, расійская авіяцыя рыхтуецца нанесці ўдар па шэрагу населеных пунктаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца паблізу ад украінска-беларускай мяжы. У прыватнасці, удару збіраюцца падвергнуць н. п. Капані Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
«Для маскіроўкі злачынства Расія мае намер ажыццявіць атаку з паветранай прасторы Украіны. Мэта правакацыі — прымусіць дзеючае кіраўніцтва Беларусі да вайны супраць Украіны. Масква спрабуе павязаць вас крывёю», — напісаў Рэзнікаў.
«Украінскае войска не планавала, не плануе і не будзе планаваць ніякіх агрэсіўных дзеянняў супраць Беларусі», — дадаў ён.
Рэзнікаў звярнуўся да беларусаў з заклікам не дазволіць уцягнуць сваю краіну ў гэтую вайну. «Захавайце жыццё сваіх блізкіх! Не дайце Крамлю знішчыць будучыню Беларусі!» — напісаў ён.
Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з Уладзімірам Пуціным. Ці абмяркоўваецца пытанне ўдзелу беларусаў у вайне з Украінай, не паведамляецца.
-
«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю
-
З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе — яны звязаныя з іх фірмовымі ботамі
-
Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі
Каментары