Грамадства

Бяздомны з Мінска, які адседзеў 130 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне», цяпер пад крыміналкай

У Следчым камітэце заявілі, што ўзбудзілі дзве справы паводле артыкула 342-2 Крымінальнага кодэкса за «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Гэта першыя вядомыя выпадкі прымянення гэтага артыкула пасля таго, як улетку гэтага года былі ўнесеныя змены ў Крымінальны кодэкс.

Цяпер гэты артыкул прадугледжвае адказнасць у выглядзе арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі тэрмінам до трох гадоў.

Хоць Следчы камітэт пакуль не называе імён і прозвішчаў абвінавачаных, пад апісанне аднаго з іх цалкам падыходзіць 59-гадовы бяздомны з Мінска Аляксандр Кутас, якога ў гэтым годзе ўжо 10 разоў кідалі на «суткі» па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). На Акрэсціна Кутас правёў мінімум 130 сутак арышту. А дагэтуль ён адбыў 22 гады ў месцах пазбаўлення волі.

Звычайнае месца затрымання Аляксандра — станцыя метро «Каменная Горка». Пратаколы на яго складаліся за плакаты, на якіх звычайна быў намаляваны сцяг БССР і напісаныя просьбы аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за БЧБ-плакат з надпісам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагера і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь»

У Беларусі сілавікі часта падсажваюць бяздомных людзей да «палітычных» арыштантаў, каб пагоршыць умовы іх утрымання. Як правіла, у іх вошы і іншыя праблемы з гігіенай, часам псіхічныя захворванні. Але, па сведчаннях сукамернікаў Кутаса, Аляксандр тут выключэнне. Ён вельмі акуратны, а перад сном нават чытаў ім свае ўласныя вершы.

Праваабаронцы ўжо адзначылі, што ў сувязі з пераследам па новым крымінальным артыкуле Аляксандр Кутас будзе прызнаны палітзняволеным: палітычныя падставы яго пераследу відавочныя.

Другая крымінальная справа па гэтым артыкуле заведзена на 48-гадовую жанчыну. Яе месцазнаходжанне цяпер высвятляецца.

Бяздомны з Мінска ўжо адбыў каля 80 сутак. Учора яго арыштавалі яшчэ на 20 за БЧБ-плакат

Каментары

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў3

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту зняважыў украінскіх жанчын19

«Калі трапіў за краты, сябры проста зніклі». Споведзь берасцейца, які заступіўся за дзяўчыну перад сілавікамі і атрымаў 4 гады17

«Германія ўжо падводзіла свет да прорвы. Канцлер Шольц, не дайце гэтаму паўтарыцца». Каспараў выкупіў старонку ў найбольшым нямецкім выданні12

Прэзідэнт Чэхіі выказаўся пра ўмовы ўступлення Украіны ў НАТА

Пастка зачынілася. Выглядае, украінцы сапраўды знішчылі ў Курскай вобласці трэці мост8

Арына Сабаленка ўпершыню са студзеня выйграла турнір2

Навукоўцы знайшлі спосаб падмануць смерць1

На расійскім Першым канале заклікалі да дывановых бамбаванняў Курскай вобласці4

Лукашэнка абвінаваціў Зяленскага ў прадажнасці і спрагназаваў, што таго як здрадніка заб’юць украінскія спецслужбы31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў3

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →