Анастасію і Сяргея Крупенічаў, якія адсядзелі больш за 110 сутак, адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь
Палітзняволеных мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь.
У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі дзявяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылку адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў, нагадваюць праваабаронцы.
Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.
Негледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь. Цяпер яны ў бяспецы.
-
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
-
Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною
-
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Каментары