Бузава, Сярога і Аляхно: на БТ назвалі імёны вядучых беларускага Х-фактара
У акаўнтах БТ апублікаваныя імёны вядучых беларускага Х-фактара. Нагадаем, X-фактар — папулярная музычная міжнародная франшыза. Праграма стала вельмі папулярнай у суседніх краінах. Сам фармат даволі стары, у Брытаніі перадача выходзіць ужо 17 гадоў, з 2004 года, а БТ запускае свой X-фактар толькі ў 2021 годзе.
На БТ назвалі імёны вядучых шоу.
Сярод іх рэпер Сярога, музычны журналіст Сяргей Саседаў (абодва былі вядучымі ўкраінскага Х-фактара), спявак Руслан Аляхно, а таксама расійская «эмацыйная дзіва» (як яе называе БТ) Вольга Бузава.
«Шчырасці, сіле характару, прабівальнасці і пры гэтым жаночай пяшчоце можна толькі пазайздросціць! Яе падтрымка, любоў і вера ў сваю мару дапамогуць разгледзець таго самага, каго мы назавём сапраўдным X-фактарам праекта!» — піша БТ пра гэтую расіянку.
Каментары