Выбары-20203636

Бабарыка: Дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны палітычны характар

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў на экстраннай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Я б не рабіў ніякіх заяў, каб гэта не тычылася маіх сяброў. Уся мая дзейнасць, якая праходзіла на пасадзе кіраўніка Белгазпрамбанка цягам 20 гадоў, не выклікала заўваг з боку праваахоўных органаў. Мы праходзілі ўсе праверкі, у тым ліку Нацбанка. Апошняя — у студзені. Ні разу пытанняў не было.

Дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны характар», — сказаў ён.

Ён заклікаў праваахоўныя органы трымацца законнасці.

«Я чакаў ціску на мяне, і была інфармацыя, што ўдар будзе па мне. Але тое, што адбылося, паказвае, што супраць мяне нічога няма. Я гатовы да гэтага», — кажа Бабарыка.

Віктар Бабарыка сказаў, што ніякіх карэктываў у выбарчую кампанію не будзе. «Мае калегі сказалі, што мы выйдзем яшчэ больш актыўна збіраць подпісы».

«Што будзе, калі мяне не зарэгіструюць?»

З нефармальных прычын адмовы не будзе, сказалі ўчора афіцыйныя лідары. «Значыць адмовы ў рэгістрацыі не будзе». Што да фармальных прычын: калі парушэнняў няма, то робіцца спроба прыбраць гэту асобу.

Калі гэта адбудзецца (нерэгістрацыя), то ўявіце сабе, гэта будзе як распісацца ў сваім бяссіллі. «Проста не выйсці на поле барацьбы — гэта будзе поўнае бяссілле. Нерэгістрацыя нашай групы будзе казаць пра тое, што рэйтынгі, якія друкуюцца ў СМІ, правільныя».

Бабарыка дадаў, што сабраў ужо больш за 300 тысяч подпісаў.

«Я гатовы да аб'яднання з усімі кандыдатамі, калі яны трымаюцца пэўнай праграмы».

Апытанка

Каментары36

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →