Выбары-20204444

Гіганцкія чэргі выстройваюцца, каб падпісацца супраць Лукашэнкі ФОТА. Затрыманне Ціханоўскага дало імпульс аб'яднанню альтэрнатывы

Захад, усход ці цэнтр Беларусі — тая самая карціна. На фота, дасланым нашым чытачом Юрыем з Жодзіна, субота, 30 мая, сотні людзей пад дажджом стаяць у чарзе, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, а фактычна — супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Нічога падобнага 65-тысячны БелАЗаўскі гарадок у Мінскай вобласці ніколі не бачыў.

Тая самая карціна назіралася сёння ў іншых гарадах краіны, нягледзячы на ўчарашняе — чарговае — затрыманне відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.

Ніколі ў гісторыі такія чэргі не стаялі ў Лідзе:

Мінск:

Маладзечна:

Орша:

Гродна, месца ўчарашняга затрымання:

У чэргах стаяць людзі розных узростаў, пераважна ў масках, што сведчыць пра іх сацыяльную адказнасць.

Жонка Сяргея Ціханоўскага, настаўніца, якая цяпер сядзіць дома з малымі дзецьмі, падала дакументы на рэгістрацыю, каб стаць кандыдаткай у прэзідэнты. Гэта адбылося пасля таго, як яе мужа арыштавалі на 15 сутак перад абвяшчэннем прэзідэнцкіх выбараў, каб не даць яму магчымасці балатавацца.

Ціханоўскі заклікае да вулічных акцый пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ягоны блог у ютубе стаў адным з самых папулярных у краіне. 

Жодзіна — прамысловы цэнтр недалёка ад Мінска, дзе выпускаюць знакамітыя БелАЗы. Эканамічная сітуацыя ў горадзе цяжкая ў сувязі са зніжэннем попыту на гэтыя самазвалы.

Учора Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў Гродне. Але правакацыя, якая папярэднічала затрыманню, трапіла на відэа, і за ноч карыстальнікі інтэрнэту ідэнтыфікавалі жанчыну, якая адыграла ў ёй цэнтральную ролю.

Чытайце таксама: «Прыемная дзяўчына пышных форм». Ідэнтыфікавалі правакатарку з сустрэчы з Ціханоўскім

Людзі ў чэргах настроеныя радыкальна. «Колькі можна? Колькі ўжо можна? Вось чаму я тут!» — адказала карэспандэнту «Нашай Нівы» жанчына ў чарзе да пункта збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Мінску. Яна сказала, што збіраецца «паставіць подпіс і за Бабарыку, і за Цапкалу. Хто заўгодна, толькі не ён [Аляксандр Лукашэнка]».

Прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі спрабуюць перайсці ў інфармацыйны контрнаступ, але гэта пакуль не надта ўдаецца. Пад відэа БТ пра ўчарашняе затрыманне Ціханоўскага — тысячы негатыўных каментароў і дызлайкаў. Тысячы гнеўных водгукаў з'явіліся ў фэйсбуку сенатаркі з Мінска Марыны Ільіной, якая апублікавала ў фб допіс, у якім абураецца пікетам Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. 

Затрыманне Сяргея Ціханоўскага дало таксама імпульс аб'яднанню альтэрнатыўных кандыдатаў.

Валерый Цапкала з жонкай сёння публічна аддалі свае подпісы Святлане Ціханоўскай.

Папулярны лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец заклікаў людзей па ўсёй краіне ў нядзелю а 12-й гадзіне сабрацца на пікетах па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

А банкір і мецэнат Віктар Бабарыка, які, паводле звестак інтэрнэт-апытанняў, вырваўся ў лідары прэзідэнцкай кампаніі, назваў затрыманне Ціханоўскага «незаконным» і паабяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку ўсім, каго зачэпяць рэпрэсіі ці на каго будуць ціснуць.

Каментары44

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 35

Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

У цэнтры Мінска знікла святло — у тым ліку на плошчы Незалежнасці3

Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў18

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»4

Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →