Нерухомасць3535

Як мабільная сувязь уплывае на пчол і чаму вуллі з пенаполістыролу выцясняюць драўляныя

Як мы ўяўляем сабе пчаляра? Добры дзядуля, які няспешна абыходзіць пасеку, пакурваючы дымаром. Але наўрад ці такое апісанне пасуе сучаснаму пчаляру-бізнэсоўцу. Сур’ёзны пчаляр — гэта качэўнік, дыпламат, асілак… 

Вобраз моцна змяніўся з мінулых часоў. Але што ж было ў тыя мінулыя часы?

Смерць за мёд

Борці, Бортнікі, Бортнавічы — вёскі з такімі назвамі сустракаюцца ў розных рэгіёнах краіны. Падгляд пчол, здабыццё мёду і воску гэта спрадвечныя заняткі беларусаў. Мёдам і воскам нашы продкі сотні год плацілі падаткі князям і дзяржаве, каштоўныя пчаліныя прадукты былі важным артыкулам экспарту. Першая дакументальная згадка пра беларускае бортніцтва адносіцца да канца ХІІІ стагоддзя — жыхары Берасця мусілі плаціць валынскаму князю даніну мёдам.

У законах — ад «Рускай праўды» Яраслава Мудрага, што грунтавалася на даўнім звычаёвым праве славянаў, да Статутаў Вялікага Княства Літоўскага — рэгламентавалася дзейнасць бортнікаў, вызначалася строгае пакаранне тых, хто падымае руку на чужых пчолаў. У XVI—XVII нават у часе вайны салдатаў, якія ссеклі дрэва з борцю, каралі смерцю.

ВКЛ на Carta Marina Олафа Магнуса, адной з самых ранніх картаў Паўночнай Еўропы (1539). Справа можна бачыць выяву мядзведзяў: адзін ласуецца мёдам, другі лезе на бортнае дрэва з падвешанай да яго доўбняй, якая мусіла ахоўваць мёд ад такіх няпрошаных гасцей.

Мільён борцяў

Пчолы, хутчэй за ўсё, нават не разумеюць, што іх нехта разводзіць. Але як чалавек навучыўся пчалярству? Спачатку ён проста трапляў на пчаліныя гнёзды, вандруючы па пушчах. Пасля пачаў шукаць іх спецыяльна. Гэта не так цяжка: калі пакласці на зямлю кавалачак сотаў з мёдам, ён як магнітам прыцягне пчол. Пераносячы мёд сабе ў дупло, пчолы прыводзілі да яго і паляўнічага… З часам людзі навучыліся рабіць для пчол штучныя дуплы — борці. Іх высякалі ў тоўстым дрэве і заваблівалі туды малады рой.

Пра маштаб такіх лясных «пасек» у мінулыя часы можа сведчыць тое, што адзінкай падаткаабкладання ў ВКЛ быў «бор» — 60 бортных дрэваў. Гісторыкі, грунтуючыся на мытных і падаткавых дакументах XVI стагоддзя, падлічылі, што ў Беларусі тады было каля мільёна борцяў.

Пушчы высякаліся, і з часам знайсці прыдатнае па таўшчыні дрэва для новай борці, якое расло б у патрэбным месцы, рабілася ўсё складаней. Тады чалавек перайшоў на калоды: гэта тая самая борць, толькі зробленая з кавалка ствала паваленага дрэва. Намнога зручней: калоды можна рабіць ва ўласным двары, не рызыкуючы зваліцца з высокага дрэва, і ставіць там, дзе трэба бортніку.

Праўда, спосаб здабычы мёду заставаўся той самы: соты выразалі праз вузкую шчыліну.

Часта мёд забіралі ўвесь, а пчол знішчалі.

Рамкі, навузы, медагонка

Рэвалюцыйным у пчалярстве стала ХІХ стагоддзе, калі ўкраінец Пятро Пракаповіч стварыў рамкавы вулей. Незалежна ад яго на іншым краі свету падобнае вынаходніцтва зрабілі амерыканцы Шарль Дадан і Амос Рут.

Сэнс працы пчаляра ў тым, каб даць пчолам магчымасць сабраць як мага больш «лішняга» мёду — звыш таго, які ім самім трэба на зіму. А чым лепшы за калоду рамкавы вулей? У ім можна дадаваць і мяняць рамкі, зручна сачыць, што робіцца ў пчалінай сям’і. Пасля з’явіліся медагонка і штучныя соты — навузы, якія спрасцілі работу і пчолам, і чалавеку.

Падрабязную інструкцыю з чарцяжамі, як рабіць рамкавыя вуллі, друкавала ў 1910 годзе першая беларуская газета «Наша Ніва».

У 1920-я ў Вільні выходзіў па-беларуску нават часопіс «Беларуская борць», рэдактарам якога была Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас) — грамадская і культурная дзяячка, выдатная спецыялістка па батаніцы. Дзякуючы пчолам ці не — але яна пражыла 99 год і пакінула неацэнныя ўспаміны пра сваю эпоху…

Зоська Верас.

Пашкадуйце спіну пчаляра

Па сутнасці, за сто гадоў, што мінулі ад таго часу, мала што змянілася, кажуць сучасныя пчаляры, якія чыталі «Беларускую борць». Нават памеры вулляў, якія даюцца ў «НН» 1910 года, цяпер амаль такія ж. Але тэхнічны прагрэс ёсць: змяняюцца матэрыялы. Напрыклад, з’явіліся вуллі з пенаполістыролу.

Каб пчолы зімой не вымерзлі, вулей мае быць цёплым. Раней у вуллях рабілі падвойныя сценкі, засыпалі між іх кастру, пілавінне, нават попел. Такія вуллі непад’ёмныя. Рэдка сустрэнеш пчаляра, у якога спіна не сарваная ад перацягвання вулляў.

Пенаполістыролавы вулей фірмы Lyson лёгкі і цяпло трымае як тэрмас. Апроч таго, гэта трансформер.

Ён складаецца з узаемазамяняльных дэталяў, яго можна нарошчваць, змяняць, у залежнасці ад патрэбаў пчалінай сям’і. Ці не шкодны пенаполістырол пчолам? Не, ён нейтральны. Калі б быў шкодны, пчолы б у ім не жылі. Яны ж не дурныя.

Прамысловае пчалярства — качавое

Пчалярства сёння падзяляецца на аматарскае і прамысловае. Аматар хоча забяспечыць сям’ю мёдам, прамысловец — зарабіць на ім. Прамысловец можа мець сто і больш вулляў. А сусветныя нормы — ад 500. Таму даводзіцца пастаянна пераязджаць на новыя палі. Закідаюць 20—30 вулляў у грузавік — і на новае месца. Там пастаялі, пакуль цвіце меданос, — і далей. У Беларусі часам за 100 кіламетраў ездзяць. У Расіі пчаляры катаюцца ўвесь сезон: пачынаюць ад горнага Дагестана, дзе самыя першыя кветкі з’яўляюцца, і аж да Курскай вобласці.

Разумныя сельгасвытворцы зацікаўленыя ў пчалярах, якія прывозяць вуллі на палі, бо, дзякуючы апыленню, атрымаюць большыя ўраджаі. У некаторых краінах нават пчол трымаюць спецыяльна для апылення. У нас пчаляр мусіць быць дыпламатам, увайсці ў давер да агранома, каб дазволіў паставіць вуллі на полі і не труціў пчол хімікатамі…

Еўропа мільёны даляраў укладае

ў селекцыю пчол, там ідзе барацьба за захаванне мясцовых парод, сапраўдныя «пчаліныя войны». У Беларусі няма ярка выяўленых уласных парод. Самыя пашыраныя — карпацкая, яшчэ з часоў СССР, карніка, бакфаст — апошняе нават не парода, а лінія, сумесь. Каб змяніць пчаліную пароду, трэба проста матку памяняць — і ўсе наступныя пчолы будуць ужо новай пароды. У інтэрнэце ёсць цэлыя сайты маткаводаў. Селекцыя пчол адбываецца на астравах, дзе ніякі залётны труцень не з’явіцца. 

Пчаліныя адносіны

Ёсць стэрэатып, што ў пчалінай сям’і ўсім кіруе матка. Але гэта не так: у пчол калектыўны розум. Іх дзеянні абумоўленыя інтарэсамі пчалінай сям’і. Добры пчаляр мусіць разумець іх логіку, умець падстройвацца, ствараць умовы, даваць фронт работ. Але тут няма стандартных рашэнняў. Калі з буйной рагатай жывёлай людзі навучыліся працаваць, дык у пчол — штогод новыя фокусы. Нібыта і робіш усё, як летась, а рэакцыя пчол цалкам процілеглая.

Матка сярод рабочых пчол.

Яшчэ адзін стэрэатып — што працягам роду матка займаецца ў вуллі. Насамрэч гэты інтымны працэс адбываецца ў палёце. Матка робіць аблёт — да 15 кіламетраў можа ляцець. Найдужэйшы труцень даганяе яе і апладняе. Гэта адбываецца на хуткасці 60 кіламетраў у гадзіну. Матка спарваецца так з 8—9 трутнямі, якія пасля гэтага паміраюць. А матка вяртаецца ў вулей і адкладае яйкі. Але падчас вылету і матка можа згубіцца — заблукаць, птушка яе можа схапіць ці шэршань. Маткі жывуць гадоў пяць, але ў прамысловым пчалярстве — год-два.

Труцень. 

Біч апошняга часу

гэта клешч вароа. Раней яго не было. Ён заводзіцца ў вуллях і харчуецца гемалімфай пчол, якая ў іх замест крыві. У адрозненне ад крыві, гемалімфа не згусае: параненая пчала гіне.

Пчала, апанаваная кляшчамі.

Якасць мёду ад пчаліных хвароб не горшае, проста сям’я робіцца слабейшай. А слабая пчаліная сям’я — гэта як прадпрыемства на дзярждатацыі: на сябе не напрацоўвае, трэба падкормліваць, многа марокі з ёй. 

Ці ўплываюць на пчол мабільнікі

На сёння няма дакладных даследаванняў нават пра тое, ці шкодзяць мабільнікі людзям. Не кажучы пра пчол. Але, кажуць пчаляры, не можа не ўплываць. Па ўсім свеце назіраюцца выпадкі злёту пчол — калі ўся сям’я проста падымаецца і знікае невядома куды. Раней такога не бывала. Што гэта? Вірус? Клешч? Мабільнікі? Невядома. 

Але на якасць мёду мабільная сувязь не ўплывае ніяк.

Які мёд самы смачны

Тут усё на аматара. І ад моды залежыць. У Расійскай імперыі цаніўся зацукраваны мёд з буйнымі крупкамі. Ён ужываўся як аналаг цукру. Цяпер на другім месцы па продажах рапсавы крэм-мёд. Тэхналогія яго вырабу прыйшла да нас з Канады — мёд насычаецца паветрам, робіцца мяккі.

Лічыцца таксама, што, калі мёд не цукруецца, значыць ён з нейкімі ненатуральнымі дадаткамі. Але ёсць гатункі, якія цукруюцца слабей — напрыклад, акацыевы, падзевы (апошні пчолы робяць не з нектару, а з салодкай вады, малачка тлі). У Беларусі акацыя рэдкая, акацыевы мёд больш характэрны для Украіны.

Апроч мёду

пчолы і праполіс даюць, і пчаліны хлеб, якія дапамагаюць ад многіх хвароб. 

Пчаляр, які пачынае,

павінен разумець, навошта гэта яму: ці забяспечыць сям’ю мёдам ці зарабіць. Ад гэтага залежыць памер інвестыцый. Цяпер на спецыялізаваных сайтах можна купіць усё неабходнае. Не спяшайцеся, назірайце за пчоламі, чытайце сур’ёзныя кнігі — і будзеце мець духмяны мёд і сабе, і людзям.

ТАА «Краінка». УНП 691589626

Каментары35

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?1

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?1

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →