Здарэнні55

Да 11 гадоў пазбаўлення волі: у Мінску вынеслі прысуд паводле рэзананснай справы ашмянскіх мытнікаў

У Мінскім абласным судзе 8 жніўня абвяшчаюць прысуд групе ашмянскіх мытнікаў. 16 фігурантаў абвінавацілі ў атрыманні хабараў на 852 тыс. даляраў, большасць мытнікаў сваю віну прызналі. 13 прысуджаныя да пазбаўлення волі, двое - да хіміі, адзін (літоўскі бізнэсмен) - да штрафу.

Працэс пачаўся ў лістападзе 2016 года, фота Сяргея Гудзіліна

Самае суровае пакаранне атрымаў былы мытнік, а пасля бізнэсмен Гарнік Сарумянц — 11,6 гадоў узмоцненага рэжыму. У яго будзе канфіскавана 1,8 мільёна даляраў, знойдзеных пад ваннай у кватэры, паведамляе Tut.by.

Аляксандр Гаральскі, экс-начальнік ПТА «Каменны Лог», атрымаў 6 гадоў пазбаўлення волі. Віктар Фалевіч, экс-начальнік пунктаў «Каменны Лог», «Гудагай» і «Катлоўка» - 7,7 года. Былы начальнік пункта мытнага афармлення «Каменны Лог» Ігар Высоцкі - 8 гадоў. Мытнікі Лапшэвіч, Горбаль, Карповіч, Ермалаеў прысуджаныя да 6 гадоў, Башлыкевіч - да 7,6 года, Попчанка - да 5 гадоў. Шмат у каго будуць канфіскаваныя аўто і грошы.

У асноўным, фігуранты справы атрымалі ад 5 да 8 гадоў Юрый Кавальчук і Ігар Бубноў, якія не прызналі віну, асуджаныя на 5 і 6 гадоў адпаведна. Букель атрымаў пяць гадоў хіміі

Адзіную абвінавачваную жанчыну Мароз прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі. Да суда яна знаходзілася дома, на абвяшчэнне прысуду таксама прыйшла з торбай. Літоўскаму бізнэсмену Тураеву далі штраф — як 2000 базавых (46 тыс. рублёў), ён выходзіць на волю.

Беларускі бізнэсмэн Рэвака з Астраўца прысуджаны да хатняй хіміі.

Суд таксама вынес прадпісанне КДБ, які расследаваў справу. У суддзі ёсць прэтэнзіі да якасці вядзення крымінальнай справы. Акрамя таго, яшчэ адно прадпісанне вынесена Мытнаму камітэту, які змог дапусціць гэта злачынства.

Фота Дар'і Буракінай

Перад тым як выйсці ў дарадчы пакой, суд тройчы выслухоўваў апошняе слова абвінавачаных, іх абаронцы столькі ж разоў выступалі ў спрэчках. Дзяржабвінаваўца адразу запатрабаваў досыць суровае пакаранне для фігурантаў — да 12,5 гадоў пазбаўлення волі. Выслухаўшы пракурора, за лічаныя дні некаторыя абвінавачаныя знайшлі грошы і пагасілі ўрон. Да прыкладу, двое фігурантаў заплацілі прыкладна па 120 тысяч даляраў, адзін — 90 тысяч, яшчэ адзін - 60 тысяч. Адвакаты папрасілі далучыць квітанцыі да матэрыялаў крымінальнай справы і ўлічыць гэта пры вынясенні пакарання. І пракурор улічыў. Ён запатрабаваў новае пакаранне, менш суровае, «прыбраўшы» па некалькі гадоў для тых, хто раскаяўся і заплаціў.

***

Гучны працэс у Мінскім абласным судзе пачаўся ў лістападзе 2016 года. На лаве падсудных амаль уся вярхушка ашмянскай мытні, а таксама два бізнесмены - Тураеў з Вільні і Рэвака з Астраўца. Адных абвінавачваюць па ч.3 арт. 430 КК «Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры», іншых - па ч.2 арт. 431 «Даванне хабару».

Паводле версіі следства, з 2010 года па 2015-ы супрацоўнікі мытні атрымлівалі хабар за тое, што хутка і бесперашкодна прапускалі праз мяжу машыны з кветкамі. У спрэчках адвакаты прасілі прыбраць з абвінавачання ч.3 арт. 430 КК «Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай». Абаронцы ўпэўнены: ніякай арганізаванай групы не было, кожны дзейнічаў сам па сабе. Самі ж абвінавачваныя казалі, што дома іх чакаюць жонкі, дзеці, старыя бацькі і прасілі не пазбаўляць волі.

Больш за ўсё да сябе ўвагі ў працэсе прыцягваў Гарнік Сарумянц. Некалькі гадоў таму ён пайшоў з мытні, стаў бізнэсоўцам. Менавіта ў Гарніка ў часе ператрусу знайшлі пад ваннай 1,8 мільёны даляраў. Па версіі следства, менавіта з Сарумянца ўсё пачалося і ён стаў арганізатарам групы. Сам мужчына не адмаўляе: ён даваў хабар мытнікам, але групай не кіраваў, а 1,8 мільёны даляраў не яго, а знаёмага, які цяпер абвешчаны ў вышук.

Каментары5

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам2

Даляр абнавіў абсалютны максімум3

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні9

Адзін з раёнаў Мінска застаўся без святла1

Жыхар Брэста прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Колькі ён заплаціў штрафаў

Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе2

Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск6

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →