Навука і тэхналогіі1212

«Як гэта зроблена»: паказваем кінатэатр знутры 

У 1990-я пачалася эра відэамагнітафонаў. Адначасова з гэтым да нас стала трапляць усё больш якасных замежных фільмаў. У канцы 90-х — пачатку 2000-х «відзік» быў бадай у кожнай другой сям’і беларусаў. Разам з тым знікла неабходнасць абавязкова наведваць кінатэатры, каб паглядзець чарговую прэм’еру новага галівудскага фільма. Дастаткова было купіць касету — і вы маглі смела клікаць сябра або дзяўчыну ў госці і глядзець любімае кіно колькі заўгодна і абсалютна бясплатна. Шмат для каго паспеў стаць родным манатонны голас дублёра, які агучваў усіх акцёраў у фільме. А тым часам кінатэатры перажывалі свае не лепшыя часы.

Але дабрабыт беларусаў пакрысе падрастаў, грошай у людзей станавілася больш, а разам з тым пачала ўзнікаць патрэба ў больш якасным кіно. Ды і вытворцы фільмаў з усіх сіл змагаліся з пірацтвам. Так кінатэатры атрымалі другое жыццё.

Пачынаючы серыю публікацый «Як гэта зроблена», мы пабывалі ў адным з найстарэйшых кінатэатраў Мінска — «Ракеце», каб, пабачыўшы ўсё на ўласныя вочы, расказаць вам пра жыццё звычайнага кінатэатра знутры.

«Ракета» была пабудаваная ў далёкім 1958 годзе, таму мае адзін асноўны кіназал з маленькім, але паўнавартасным кінаапаратным пакоем.

«КІНААПАРАТНАЯ» — з гонарам напісана на дзвярах, якія вядуць у самае сэрца кінатэатра. Заходзім, і адразу ў вочы кідаюцца два агромністыя кінапраектары.

«Першы з іх — лічбавы, другі — стужкавы, — расказвае інжынер кінатэатра Аляксандр, які з’яўляецца самым маладым у калектыве. — Апошнім часам мы ўсё радзей карыстаемся традыцыйным стужкавым праектарам. Цяпер вытворцы фільмаў надаюць перавагу лічбаваму запісу, бо ў ім адсутнічаюць мінусы, характэрныя для стужкі».

Вось на такім цвёрдым дыску, які абавязкова суправаджаецца пашпартам, фільм дастаўляюць у кінатэатр:

А так выглядае фільм, запісаны на стужку:

Так-так! Гэтыя некалькі бабінаў — усяго толькі адзін фільм! Але пра гэта крыху пазней.

Лічбавы кінапраектар мае значна ніжэйшы ўзровень шуму, што забяспечвае лепшую якасць гуку, а значыцца, і камфорт гледачоў. Акрамя таго, лічбавая копія фільма не схільная да механічнага зносу і абрываў, у адрозненне ад кінастужкі, якая мае абмежаваны пракатны рэсурс і значнае зніжэнне якасці малюнка пасля некалькіх сеансаў (мы пачынаем бачыць на экране розныя драпіны і пацёртасці). Таксама стала магчыма лёгка праводзіць сусветныя кінапрэм'еры адначасова ў любым пункце зямнога шара: фільмакопія, якая «важыць» 150-250 Гб, можа быць перададзеная адначасова ва ўсе патрэбныя кінатэатры па спецыяльным абароненым канале.

«Спампаваць файл на камп’ютар кінапраектара не дастаткова для таго, каб пачаць паказваць кіно гледачам, — працягвае Аляксандр. — Да кожнага фільма прыходзіць «ключ» — спецыяльны код, які дзейнічае толькі пэўны прамежак часу, пасля чаго файл становіцца недаступным. Гэта робіць немагчымым нелегальны паказ фільма (без ведама вытворцы)».

Праектар загадзя праграмуецца на тое, якія фільмы сёння ўключаць і ў які час. І вось, фільм пачынаецца.

А тым часам Аляксандр бярэ ў рукі бабіну са стужкай.

«Адзін фільм можа складацца з 5-10 такіх частак. Мэта — сабраць іх у адзінае цэлае, каб забяспечыць бесперапынны паказ фільма. Для гэтага нам спатрэбіцца перамотачны стол і спецыяльны скотч.

Потым стужка намотваецца на вялікія бабіны, якія і падаюць яе на кінапраектар.

Застаецца ўключыць праектар, запаліць ксенонавую лямпу магутнасцю 3000 Вт, і можна пачынаць паказ.

«Бывае, стужка рвецца. Прычым здарыцца гэта можа ў любы момант: як пры перамотцы, так і падчас паказу фільма. У такім выпадку пашкоджаныя кадры выразаюцца, а стужка склейваецца гэтаксама, як і пры склейванні частак фільма. Калі стужка ўжо дастаткова старая, то бок, перажыла не адзін дзясятак паказаў, такіх «выразаных» кадраў набіраецца даволі шмат. Але гэта ніяк не ўплывае на якасць карцінкі, якую бачаць гледачы: адна секунда фільма складаецца з 24 кадраў, таму для вока вельмі складана заўважыць адсутнасць аднаго з іх», — тлумачыць інжынер.

Здараецца і такое:

Пасля паказу фільма стужка разразаецца, перамотваецца і зноў пакуецца ў металічныя каробкі, а супрацоўнік кінаапаратнай бярэ іншы фільм і працэс паўтараецца зноў.

«Усё гэта займае шмат часу і патрабуе добрых нерваў», — наракае Аляксандр.

Чаго сёння не хапае беларускім каінатэатрам і якая ў кінатэатраў будучыня?

«Натуральна, Беларусі не хапае IMAX. Я ўпэўнены, што кінатэатры будуць існаваць і праз тысячу год. Людзі хочуць перажываць калектыўны досвед: паход у кінатэатр і агульны ўдзел у фільме», — перакананы Аляксандр.

P.S. За магчымасць пабачыць звычайны сталічны кінатэатр такім, якім раней яго маглі бачыць толькі супрацоўнікі, мы дзякуем кіраўніцтву кінатэатра «Ракета» і асабіста Аляксандру Пашкевічу, які з радасцю распавёў нам падрабязнасці сваёй незвычайнай працы.

А якія цікавыя месцы вы б хацелі бачыць у рубрыцы «Як гэта зроблена»? Дзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах!

Каментары12

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →