Памёр Марат Афанасьеў — намеснік галоўнага энергетыка Беларускага металургічнага завода і дэпутат Вярхоўнага Савета ад Жлобіна.
Па адукацыі інжынер-электратэхнік, Марат Афанасьеў працаваў галоўным энергетыкам на алюмініевых заводах у Карэліі і Егіпце, пасля — на розных пасадах на БМЗ. Укараніў каля 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.
У 1990—1991 быў старшынём Жлобінскага гарсавета.
Ён уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Ад АГП быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, разагнанага Лукашэнкам у 1996. Пасля ад АГП яго ж абіралі дэпутатам мясцовага савета ў Жлобіне.
Быў чалавекам вялікай светлыні і цвёрдых прынцыпаў.
Яму было 70 гадоў. У яго засталіся жонка, двое дзяцей і трое ўнукаў.
Каментары