Здароўе55

Кросфіт: што гэта такое, якія абмежаванні, дзе пазаймацца ў Мінску і колькі каштуе

Кросфіт (ад англ. CrossFit) — трэніровачная методыка, якая камбінуе інтэнсіўныя сілавыя і функцыянальныя практыкаванні.

Мэта кросфіту — развіццё цягавітасці, сілы, гнуткасці, хуткасці і каардынацыі адначасова. Сцвярджаецца, што новая методыка дае таксама паляпшэнне працаздольнасці сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, хуткасць адаптацыі да змены нагрузак і інш.

У праграме камбінуюцца такія віды дзейнасці, як бег (спрынтарскія забегі), веславанне (на спецыяльных трэнажорах), скачкі (са скакалкай або на перашкоды), канат, праца з вагою (гантэлі, гіры, штанга, мех з пяском), практыкаванні на колцах і многія іншыя.

Такая методыка дасяжная толькі для людзей з моцным здароўем, бо на трэніроўках чалавек атрымлівае добрыя нагрузкі.

Чым адметная гэтая трэніровачная методыка і якое трэба мець здароўе, каб ёй займацца? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў кросфіт-трэнер і адначасова ўладальнік кросфіт-залы «Dvor» Канстанцін Пруднікаў.

Канстанцін — 29-гадовы беларус, які пэўны час працаваў фітнэс-трэнерам у Санкт-Пецярбургу, паўгода таму разам з жонкай вярнуўся ў Беларусь, і ў снежні 2015-га адкрыў уласную кросфіт-залу ў Мінску.

НН: Чаму менавіта кросфіт?

КП: Першы раз пазнаёміўся з кросфітам 5 год таму. Я нешта прачытаў у інтэрнэце, паглядзеў спаборніцтвы па кросфіце і быў вельмі ўражаны. На Crossfit Games людзі такое вытваралі. Я бачыў, як амаль усе ўдзельнікі спакойна падымаюць штангі ў 250 кг. Пры гэтым яны падцягваліся, прысядалі — яны выглядалі як атлеты.

На той момант я працаваў у трэнажорнай зале ў Санкт-Пецярбургу, пачаў прыглядацца да гэтага віду спорту, паспрабаваў трэніроўку ў кросфітаўскім стылі: 5 падцягванняў, 10 адцісканняў, 15 прысяданняў. Гэта адзін круг. Задача была выканаць максімальную колькасць кругоў за 20 хвілін. У выніку я паўдзельнічаў у некалькіх спаборніцтвах па кросфіце, пасля атрымаў сертыфікат як трэнер па кросфіце.

Я зразумеў, што кросфіт асабіста для мяне найлепшы від спорту.

Звычайна, калі ты займаешся нейкім адзіным кірункам, у цябе ёсць пэўныя перакосы. Напрыклад, калі ты займаешся ёгай, то, як правіла, у цябе ёсць праблемы з агульнай сілай, займаешся ў трэнажорцы — ёсць прабел па цягавітасці і з гнуткасцю. Кросфіт жа развівае ўсе сегменты твайго арганізма: сіла, цягавітасць, гнуткасць.

І тут не сумна, бо займаюцца людзі ў групах, вялікая колькасць практыкаванняў на розныя часткі цела. Трэба зразумець адзіную рэч — немагчыма навучыцца ўсяму ідэальна.

Адназначны плюс кросфіту ў тым, што ён адкрывае цябе з розных бакоў. Адначасова развіваючы розныя цягліцы і спартовыя якасці, вы ўсталюеце баланс свайго цела. На кросфіт ты прыходзіш на трэніроўку і на тусоўку.

Цяпер кросфіт становіцца папулярным. Хутчэй за ўсё, гэта з-за базавай мэты любога віду трэніровак — прывесці сябе ў форму. Комплекс практыкаванняў у кросфіце дазваляе збалансаваць нагрузку паміж усімі часткамі цела. Бо ёсць людзі, якія прыходзіць у качалку і пачынаюць цягаць жалеза бесперапынна ў надзеі напампаваць, напрыклад, біцэпсы. Рэальная іх эфектыўнасць вельмі нізкая, а з-за таго, што яны не карыстаюцца паслугамі трэнера, яны павялічваюць рызыку атрымання траўмы. У гэтым сэнсе кросфіт без трэнера немагчымы. Ёсць людзі, якія сочаць за практыкаваннямі для кросфіту ў інтэрнэце, але звычайна яны больш губяць сваё здароўе з-за няправільнага іх выканання.

У кросфіце істотныя харчаванне і рэгулярныя трэніроўкі з трэнерам, пажадана 3 разы на тыдзень. Пры такім тэмпе праз месяц вы адчуеце вынік па самаадчуванні, а прыкладна праз тры месяцы вынік заўважаць вашыя знаёмыя і сябры.

Ёсць вялікая колькасць людзей, якія ідуць на фітнэс з мэтай прывесці сябе ў парадак, але не вытрымліваюць пасля двух тыдняў. Вось гэтыя

першыя два тыдні трэніровак — крытычны момант.

Калі чалавек яго вытрымае, то надалей ён будзе працягваць займацца. Пасля двух месяцаў рэгулярных трэніровак гэта ўжо войдзе ў звычку.

НН: Якія абмежаванні па здароўі для заняткаў кросфітам?

КП: У ідэале ты павінен быць цалкам здаровы, каб выконваць усе практыкаванні, якія ўваходзяць у трэніроўку.

Першае, што я пытаюся, калі чалавек прыходзіць на трэніроўку — гэта яго абмежаванні.

Самыя небяспечныя з іх для кросфіту — спіна, грыжы, калені і сэрца. Калі ў цябе скаліёз 2—4 ступені, падымаць цяжары вельмі складана, бо можна атрымаць грыжу і.г.д. Як фітнэс-трэнер, магу сказаць, што якія б абмежаванні ні былі — трэба прайсці курс рэабілітацыі. Гэта цяжкі працэс, ён можа заняць ад трох месцаў да года ці нават болей, бо ўсё залежыць ад ступені траўмаванасці.

З грыжамі дваякі момант — шмат хто кажа, што нельга падымаць жалеза, калі ў цябе грыжа. Гэта не зусім так.

Твая задача — умацаваць спіну, усе практыкаванні рабіць з ідэальнай спіной, захоўваць усе свае натуральныя прагібы. Гэта можна зрабіць праз карсет, ЛФК, умераныя заняткі з абцяжарваннем, плаванне ў басейне. Толькі тады спіна перастане цябе турбаваць. З каленямі трэба зноў такі аптымізаваць нагрузку, якую ты даеш, і правільна выконваць практыкаванні.

Кросфіт збольшага пабудаваны на вынослівасці, таму да праблем сэрца трэба ўважліва ставіцца.

Я заўсёды кажу нават здаровым людзям: не трэба заганяць сябе да самага высокага пульсу — гэта нікому нічога добрага не дасць.

Пульс вышэйшы за 170 — спаборніцкі, для звычайнай трэніроўкі хапае пульсу і да 160.

Часам карысна выкладвацца на сто адсоткаў, але не кожны раз.

НН: Ці магчыма з нулявой фізічнай падрыхтоўкай пачаць займацца кросфітам?

КП: Вядома. Такіх людей сярод тых, хто прыходзіць займацца, больш за палову. Зразумела, што чым болей раней прысутнічала спорту ў тваім жыцці, тым лепш будзе займацца цяпер. Калі ты прыходзіш, а раней ніколі не займаўся ніякім спортам і ў цябе было вызваленне па фізкультуры, і ты сядзеў на лавачцы — зараз будзе вельмі цяжка ўсё гэта падцягнуць. Проста прыйдзецца фарміраваць тую фізічную форму, якую трэба было мець у 10—12 год. Таму людзі часта прыходзяць і кажуць — я хачу напампаваць сваё цела за месяц. Трэба зразумець, што на ўсё трэба час.

У Мінску ёсць 6 залаў, прызначаных для кросфіту.

SPORTFIT (вул. Сурганава, 2)

Ёсць асобная зала для заняцця кросфітам. Ёсць практыкаваніі для развіцця цягавітасці і стойкасці, сілы, рэакцыі і каардынацыі, спрытнасці (дакладнасць, акуратнасць, баланс), хуткасць і гнуткасць.

РАСКЛАД:

Залежыць ад нумара вашай групы

ЦЭНЫ:

  • Разавае наведванне, навучальны занятак — 170 тысяч,
  • Адзін індывідуальны занятак з трэнерам — 185 тысяч.
  • 12 заняткаў + бонус (14 заняткаў) — 1 380 000.

REFORMA (пр-т Пушкіна, 68)

Як напісана на сайце Reforma, што тычыцца кросфіту, на першых трэніроўках асаблівая ўвага надаецца тэхніцы выканання практыкаванняў, асвойваюцца базавыя комплексы практыкаванняў з цяжкай атлетыкі і гімнастыкі. З паступовым павелічэннем узроўню падрыхтоўкі атлетаў павялічваецца інтэнсіўнасць і разнастайнасць трэніровак.

РАСКЛАД:

  • Панядзелак, серада, пятніца 8:00—9:00, 9:00—10:00, 18:00—19:00, 19:00—20:00, 20:00—21:00
  • Аўторак, чацвер 18:00—19:00, 19:00—20:00, субота 12:30—13: 30
  • Lady Crossfit: аўторак, чацвер 8:00—9:00, 9:00—10:00, суббота 13:30-14:30

ЦЭНЫ:

  • 8 трэніровак у месяц — 750 000 
  • 12 трэніровак у месяц — 990 000 
  • Разавае наведванне — 120 000

КАТОЎСКІ (вул. Адэская, 14)

Ёсць асобная зала для кросфіту.

РАСКЛАД:

  • З 9:00 да 16:00
  • 16:00 да 22:00

ЦЭНЫ:

з 9.00 да 16.00

  • разавае наведванне — 50 000
  • абанемент 8 наведванняў — 350 000
  • абанемент 12 наведванняў — 500 000
  • абанемент безлімітны — 600 000

з 16.00 да 22.00

  • разавае наведванне — 60 000
  • абанемент 8 наведванняў — 400 000
  • абанемент 12 наведванняў — 600 000
  • абанемент безлімітны — 700 000

ВОЛАТ (вул. Перадавая, 6)

Заняткі праходзяць у ранішні і вячэрні час.

РАСКЛАД:

  • Група №1: панядзелак, серада, пятніца — 19.35—20.35.
  • Група №2: панядзелак, серада, пятніца — 18.30—19.30.
  • Група №3: серада, пятнiца — 09.00—10.15, нядзеля 13.30 — 14.45.
  • Група №4 — аўторак, чацвер-19.00—20.00, субота-12.00—13.00
  • Група №5 (сацыяльная) — панядзелак, среда, пятнiца — 17.30—18.30.

ЦЭНЫ:

У залежнасці ад групы.

Клуб па боксу «VOLAT» (вул. Славінская 1, корпус 3)

Самая новая зала для заняткаў кросфітам. Пакуль яшчэ памяшканне перабудоваецца пад кросфіт і бокс, але запісацца можна ўжо сёння. Заняткі праходзяць у зале адзінаборстваў.

РАСКЛАД:

Дзённыя, ранішнія і вечаровыя групы. Заняткі праходзяць у аўторки, чацвяргі і нядзелі.

ЦЭНЫ:

Абанемент на 12 заняткаў — 500 тысяч 

POISON (вул. Даўгабродская, 43)

Спецыялізаваная зала для заняткаў кросфітам.

РАСКЛАД:

У залежнасці ад групы.

ЦЭНЫ:

Першы занятак — бясплатна

Базавы курс трэніровак, 6 ўводных заняткаў — 580 000

Абанемент на 8 заняткаў — 680 000

Абанемент на 12 заняткаў — 970 000

Безліміт на ранішнія групы (08:00 і 9:30) — 750 000

Безліміт на іншыя групы — 1 270 000

Безліміт на 3 месяцы — 3 500 000

DVOR (Кастрычніцкая, 16)

Спецыялізаваная зала для заняткаў кросфітам.

РАСКЛАД:

Падбіраецца зручны для вас час.

ЦЭНЫ:

  • Разавы занятак — 120 000
  • 8 заняткаў — 700 000
  • 12 заняткаў — 900 000
  • Безлімітны абанемент — 1 200 000

Каментары5

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →