Каханне і сэкс99

Сэкс больш эфектыўны для пахудання, чым прагулкі

Канадскія даследчыкі высветлілі, што заняткі сэксам ані не менш карысныя ў справе пахудання, чым умераныя фізічныя нагрузкі. Яны нават больш эфектыўныя, чым пешыя прагулкі, і адназначна больш прыемныя.

Навукоўцы з Універсітэта Квебека нарэшце далі адказ на пытанне аб тым, ці можна расцэньваць заняткі сэксам у якасці замены фізічных нагрузак.

Бо доўгі час многія людзі сцвярджалі, што сэкс замяняе ім фізкультуру і дазваляе захоўваць добрую фізічную форму, адначасова даючы магчымасць яшчэ і атрымліваць вялікае задавальненне.

Высветлілася, што гэта сцвярджэнне не пазбаўлена здаровага сэнсу.

Падчас заняткаў сэксам мужчыны, у сярэднім, спальваюць па 4,2 калорыі у хвіліну, а жанчыны па 3,1. Калі сыходзіць з сярэдняй працягласці палавога акту ў 27 хвілін (мінімальны ў ходзе апытання быў устаноўлены на ўзроўні 10 хвілін, а максімальны — у 52), то агульная колькасць спаленых калорый складзе 104 для мужчыны і 69 для жанчыны.

У цэлым, гэта нават больш, чым пры пешай прагулцы, але не так шмат, як пры занятках бегам. Для параўнання, на бегавой дарожцы мужчына спальвае за адну хвіліну крыху больш за 9 калорый, а жанчына каля 7.

І хоць пахуданне з дапамогай сэксу ніяк не назавеш хуткім, гэты тып фізічных нагрузак варта прызнаць цалкам дапушчальным.

Дарэчы, раней навукоўцы з Універсітэта Алабамы высветлілі, што за сярэдні па працягласці палавы акт спальвае ўсяго 21 калорыю.

Але яны адштурхоўваліся ад меркавання, што гэты акт доўжыцца ўсяго 6 хвілін — не надта аптымістычны паказчык. Магчыма, ён справядлівы толькі для мужа і жонкі, якія ўжо шмат гадоў пражываюць разам.

Каментары9

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →