Новая кніга Леаніда Маракова. Гэтым разам даведнік «Рэпрэсаваныя настаўнікі»
Аўтар сабраў больш за тры тысячы біяграфій рэпрэсаваных настаўнікаў школ і вучэльняў. Зь іх быў расстраляны амаль кожны чацьверты. Усяго ў Беларусі было амаль 12 тысяч пэдагогаў. Вынікае што рэпрэсавалі кожнага трэцяга.
З настаўнікаў 85% мелі сярэднюю адукацыю. Па тых часах, гэта былі вельмі адукаваныя людзі. Але яны, як аказалася, былі самымі небясьпечнымі для бальшавіцкага рэжыму.
«Энкавэдыст Быхоўскі па мянушцы «садыст» і іншыя ня менш адказныя таварышы падлічылі, што неабходна рэпрэсаваць кожнага чацьвёртага настаўніка, а рэпрэсавалі кожнага трэцяга — перавыканалі плян! Ніхто не хацеў рызыкаваць! Думалі, чым больш схопяць «ворагаў народу», тым лепш!», ‑‑ піша ў прадмове Леанід Маракоў.
Шкада толькі, што наклад кнігі мізэрны. Толькі 50 асобнікаў.
Каментары