Містычная камэдыя “Няма вестак ад Бога” з Пэнэлёпай Круз і Фані Ардан.
БТ, 22.10
Няма вестак ад Бога (Sin noticias de Dio)
Францыя – Італія – Гішпанія – Мэксіка, 2001, каляровы 95 хв.
Рэжысэр: Агустын Дыас Яніс
Ролі выконваюць: Вікторыя Абрыль, Пэнэлёпа Круз, Дэміан Бішыр, Фані Ардан, Гаэль Гарсіа Бэрналь, Крыстына Маркас
Жанр: Містычная камэдыя
Адзнака: 7 (з 10)
За душу недарэкі-баксёра змагаюцца анёл-ахоўнік (па сумяшчальніцтве жонка) і анёл-спакушальнік (сваячка). Але так атрымалася, што ў пекле таксама зацікаўленыя, каб баксёр трапіў у Рай. Мілыя жанчыны-анёлы аб’ядноўваюць свае высілкі, рабуюць крамы і вядуць зацятыя тэалягічныя дыспуты...
Дасьціпная містычная камэдыя з “гарадзкім” пеклам і Раем, дзе анёлы даюць канцэрты, замаскаваныя пад сольныя сьпевы ў кавярні. Гаэль Гарсіа Бэрналь – у якасьці кузэна-дэмана, Вікторыя Абрыль і Пэнэлёпа Круз як пара анёлаў – і Фані Ардан, як куратарка ад Раю...
Фота з сайту Kino.br.by
Каментары