Здароўе33

Усё-ткі канцэраген. Вось што навукоўцы высветлілі пра папулярны напой ерба матэ

Аматары гэтай гарбаты называюць яе здаровай альтэрнатывай каве. Яна дае энергію, дапамагае схуднець, павышае канцэнтрацыю і ўмацоўвае імунітэт. Але ў яе ёсць і цёмныя бакі.

Аргенцінская ерба матэ. Фота: Dolapeart / Wikimedia Commons.

Гаворка ідзе пра ерба матэ (yerba mate). «Наша Ніва» і раней пісала пра яе.

Польскі партал Pacjent.pl, спасылаючыся на навуковыя даследаванні, тлумачыць, што ўжыванне ерба матэ можа мець сур’ёзныя пабочныя эфекты. 

Навукоўцы выявілі, што ў ербе матэ прысутнічае канцэрагеннае рэчыва — поліцыклічны араматычны вуглевадарод (ПАВ). Гэта тое ж рэчыва, якое знаходзіцца таксама ў вэнджаным мясе і цыгарэтным дыме. Гэта асноўная прычына, чаму варта абмежаваць ужыванне гэтага напою. 

Даследаванне 2019 года таксама паказала, што людзі, якія не курылі, але пілі матэ, мелі ў арганізме столькі ж шкодных рэчываў, колькі і курцы.

Згадваецца таксама іншае даследаванне, мэтай якога было супаставіць вынікі ўжывання ербы матэ і выкурвання 100 цыгарэт. Навукоўцы адзначылі, што традыцыйны спосаб заварвання напою з вялікай колькасці лісця і невялікай колькасці вады можа прывесці да такой канцэнтрацыі бензапірэну, якая ўтвараецца ў выніку выкурвання чатырох-пяці пачак папяросаў.

І хоць спосаб трапляння рэчыва ў арганізм у гэтых выпадках адрозніваецца, трэба памятаць пра меру і не піць матэ так, як раяць некаторыя вытворцы, гэта значыць на працягу ўсяго дня.

Яшчэ адна небяспека звязана з піццём гарачага матэ. Піццё вельмі гарачай гарбаты можа выклікаць тэрмічныя траўмы і павышае рызыку раку, а ў выпадку ербы на гэта накладваюцца дадатковыя рызыкі, аб якіх была гаворка вышэй.

Найчасцей ерба матэ прадаецца ў выглядзе змеленых лісцяў у пакеціках, як звычайная гарбата. Гэты спосаб падрыхтоўкі лічыцца больш бяспечным. Акрамя таго, рэкамендуецца астуджаць напой перад ужываннем.

Даследаванні ербы матэ працягваюцца, і прадстаўленыя вышэй рызыкі грунтуюцца на імавернасных высновах. Тым не менш не варта іх ігнараваць. Лепш абапірацца на здаровы сэнс і рэкамендацыі экспертаў: адзін кубак астуджанага напою ў дзень не нашкодзіць і не павысіць рызыкі захворвання.

Каментары3

  • Антихипстер
    18.01.2025
    У хипстеров батхерт.
  • Брытанскі вучоны
    18.01.2025
    Артыкул пісаў чалавек, які не вельмі ў матэ ўмее :) Ербу па каноне не п'юць вельмі гарачай, не запарваюць кіпнем. Вада - 70 градусаў максімум.
  • Дзед
    18.01.2025
    А навошта гэную заморскую траўку піць і грошы яшчэ траціць?… калі ў Беларусі поўна цудоўных супер карысных траў… вывучайце травы,прыроду бо гэта надзвычай цікава і карысна. Вы самі можацн сабраць супер карысныя травы і быць упэўненыя, што яны ў норме, тады як купляючы заморскае “невядома што” вы не ведаеце… а можа яно расло побач ля аўтамагістралі, а можа ля завода і на яе сыпаліся з трубаў хімікаты, а можа яе пырскалі якой хіміяй ці разфасоўвалі і пакавалі ў забруджаным памяшканьні бруднымі рукамі, а мо хтось памачыўся на яе, ці там яшчэ дабаўкі якія ёсьць… і замест карысьці можна атрымаць шкоду… і так з многімі прадуктамі - думаць трэба…

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць