Зноў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў сваю ўласную крыптавалюту — мемкоін пад назвай $TRUMP.

«Пара адсвяткаваць тыя каштоўнасці, якія мы адстойваем: перамогу! Далучайцеся да маёй эксклюзіўнага супольнасці Трампа. Атрымаеце свой $TRUMP проста цяпер», — напісаў палітык у сацыяльных сетках.
Трамп апублікаваў спасылку на сайт Trump Meme, дзе можна набыць мемкоін. На першым этапе даступна 200 мільёнаў манет, а на працягу наступных трох гадоў іх колькасць плануецца павялічыць да мільярда.
Як інфармуе выданне Cryptotimes, новы токен працуе на блакчэйне Solana, і за першыя гадзіны яго кошт павялічыўся больш чым на 4000%.
На гэты момант курс мемкоіна складае каля $20, а ягоная рынкавая капіталізацыя дасягнула амаль чатырох мільярдаў даляраў.
Увогуле ў мінулым годзе мемкоіны сталі сектарам крыптарынку з найбольшым тэмпам росту, павялічыўшы капіталізацыю больш чым на 1800%.
Падчас перадвыбарнай кампаніі Дональд Трамп у выпадку сваёй перамогі абяцаў стварыць у ЗША стратэгічны запас біткоінаў і сфармаваць рэгулятары.
Каментары
Які эканамічны сэнс з'явіцца ў гэтай валюце? "Адсвяткаваць тыя каштоўнасці, якія мы адстойваем: перамогу" - не пра эканоміку. Перамога дзеля перамогі - гэта піраміда.