Сэрвіс спыніў працу ў ЗША. Пры спробе адкрыць дадатак карыстальнікі бачаць паведамленне аб недаступнасці сацсеткі.

«У ЗША прыняты закон, які забараняе TikTok. На жаль, вы пакуль не можаце выкарыстоўваць TikTok. Нам пашанцавала, што прэзідэнт Трамп даў зразумець, што будзе працаваць з намі над рашэннем па аднаўленні TikTok, як толькі ўступіць у пасаду. Калі ласка, сачыце за абнаўленнямі», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Раней абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што вырашыць праблему сацсеткі пасля інаўгурацыі.
Напярэдадні Вярхоўны суд ЗША прызнаў канстытуцыйным закон, які забараняе дадатак у ЗША, калі ўладальнік TikTok, кітайская кампанія ByteDance, не прадасць платформу амерыканскаму пакупніку да 19 студзеня. ByteDance адмовілася шукаць пакупніка.
У сваю чаргу, прадстаўнікі TikTok заявілі, што пры адсутнасці гарантый з боку ўладаў адключаць сэрвіс для карыстальнікаў з ЗША ўжо ў нядзелю, 19 студзеня.
Заўтра, 20 студзеня, адбудзецца інаўгурацыя Дональда Трампа.
TikTok стане спонсарам вечарыны з нагоды інаўгурацыі. Кампанія выдаткавала на гэта 50 тысяч даляраў.
Чакаецца, што генеральны дырэктар TikTok Шоу Цзы Чу прыме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі. На мерапрыемства таксама запрасілі Марка Цукерберга, Ілана Маска і Джэфа Безаса.
Каментары
Цырк на дроце. Кіно і немцы. Трамп і цік-ток.
(Эх, "якую краіну згубілі" (зараз пра ЗША). Вось так ён тыпа змагаецца з кітайскім уплывам.)