У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»
З 18 студзеня Літва планавала забараніць знаходжанне на сваёй тэрыторыі машын з беларускімі нумарамі, але адмяніла гэтае рашэнне. У МЗС Беларусі раяць не ездзіць у Літву.

«Ніякіх сур'ёзных або доўгатэрміновых гарантый няма, адказнага падыходу — таксама. Найсур'ёзныя рашэнні прымаюцца з лёгкасцю, пры адсутнасці прававых і маральна-этычных рамак, без дыскусіі і дэмакратычных абмежаванняў. Сёння забарона, заўтра — адмена, паслязаўтра зноў забарона. І ў любы момант можа быць яшчэ што заўгодна», — кажа прэс-сакратар МЗС, прызначаны паслом у Турцыі Анатоль Глаз.
«Успомніце хоць бы сітуацыю з увозам прадуктаў харчавання, Калі мытня забірала нават ваду ў дзяцей. Таму не варта рызыкаваць. Хай лепш сваякі прыязджаюць у нашу гасцінную Беларусь, у бязвізавым парадку, не баючыся канфіскацыі аўтамабіля, па зразумелых і гарантаваных правілах уезду і знаходжання», — дадаў Анатоль Глаз.
Каментары