Другую перамогу запар атрымалі хакеісты мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ.
23 верасня ў Мыцішчах каманда Марака Сікоры выйграла ў «Атланта» — 3:1 (1:0, 2:1, 0:0), узяўшы рэванш за дамашняе паражэнне 18 верасня (2:3). Тая сустрэча праводзілася пазапланава — замест матчу з яраслаўскім «Лакаматывам», гульцы і трэнеры якога загінулі 7 верасня ў авіякатастрофе.
Шайбы закінулі: у «Дынама» — Даніэль Корса (14.15, асістэнты — Чарльз Лінглет, Джэф Плат), Лукаш Краічак (24.57, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Андрэй Стась), Дзмітрый Корабаў (38.53, асістэнты — Андрэй Міхалёў, Аляксандр Кулакоў); у «Атланта» — Патрык Закрысан (20.22). Джэф Плат не рэалізаваў буліт (51.24).
Склад «Дынама»: Лаланд;
Выдаленні: 10 — 10 (Аляксандр Кітараў, 19.17, Ерэ Каралахці, 24.21, Томаш Славак, 31.05, Даніэль Корса, 40.08, Андрэй Стась, 41.11 — Аляксей Кавалёў, 19.56, Аляксей Глухаў, 21.02, Эдуард Левандоўскі, 23.34, Віктар Баброў, 31.05, Аляксандр Рыбакоў, 42.19).
Пасля 6 матчаў мінскае «Дынама» з 11 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — ў Заходняй канферэнцыі і агульнай табліцы пасля дынамаўцаў Масквы(3 перамогі ў асноўны час, 1 па булітах, 2 паражэнні ў асноўны час, розніца шайбаў 15–11). Каманда
Бамбардзіры: Чарльз Лінглет — 5 (3+2), Збынек Іргл — 4 (0+4), Дзмітрый Корабаў — 4 (1+3), Андрэй Міхалёў — 3 (2+1), Аляксандр Кулакоў, Лібар Піўка, Джэф Плат — па 3 (1+2), Тэему Лайне — 2 (2+0), Даніэль Корса, Лукаш Краічак, Дзмітрый Мялешка — па 2 (1+1), Андрэй Стась — 2 (0+2), Аляксандр Кітараў, Аляксандр Паўловіч — па 1 (0+1).
Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:25 верасня — супраць ЦСКА,
Каментары