Эканоміка

З 1 студзеня скарочаны пералік ліцэнзійных відаў дзейнасці

1 студзеня 2011 года ў Беларусі скарочаны пералік ліцэнзійных відаў дзейнасці. Гэта прадугледжана ўказам № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», які 1 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Указ прыняты «ў мэтах лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці». Ён прадугледжвае адмену ліцэнзавання 16 відаў дзейнасці, сем з якіх уключаюць 59 складальнікаў работ (паслуг), а таксама прыблізна 60 работ (паслуг) па іншых 13 відах дзейнасці, ліцэнзаванне якіх захоўваецца; аб`яднанне двух відаў дзейнасці ў адзін.

Зацверджана таксама палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці з дадаткам пераліку відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржорганаў.

Юрыдычныя і фізічныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, згодна з указам, атрымалі магчымасць не прадаўжаць з дня афіцыйнага апублікавання ўказа да набыцця ім моцы тэрмін дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне відаў дзейнасці або спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), якія ўключаюць толькі тыя складальныя віды дзейнасці работы і (ці) паслугі, ліцэнзаванне якіх адмяняецца. Яны мелі магчымасць ажыццяўляць дзейнасць на падставе ліцэнзій, выдадзеных да 1 студзеня 2011 года, пры ўмове выканання патрабаванняў, прадугледжаных указам, да заканчэння тэрміну іх дзеяння.

«Скасаванне патрабаванняў аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці і работ (паслуг), якія іх складаюць, аптымізацыя парадку і скарачэнне тэрмінаў ажыццяўлення ліцэнзійных працэдур, увядзенне комплекснага рэгулявання адносін у сферы ліцэнзавання, прадугледжаных указам, забяспечаць зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на дзейнасць суб`ектаў гаспадарання», — адзначалася ў каментарыі прэс-службы прэзідэнта.

Станоўча ацэньваючы з`яўленне гэтага ўказа, прадстаўнікі бізнесу адзначаюць: працэдуру ліцэнзавання неабходна ўдасканальваць і далей.

«У цэлым указ уяўляе сабой значны крок наперад у галіне лібералізацыі інстытута ліцэнзавання прадпрымальніцкай дзейнасці, — гаворыць кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. — Яго бясспрэчнай заслугай з`яўляецца значнае скарачэнне пераліку ліцэнзійных відаў дзейнасці. Найбольш прыкметныя з іх — гэта рознічны гандаль, за выключэннем некалькіх відаў, грамадскае харчаванне і будаўніцтва».

Разам з тым, адзначыў Балыкін, захоўваецца ліцэнзаванне тых відаў дзейнасці, якія, на яго погляд, не варта ліцэнзаваць — напрыклад, выдавецкая і паліграфічная, адвакацкая дзейнасць, юрыдычныя паслугі.

Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў (БСП) Аляксандр Калінін да заслуг указа адносіць спрашчэнне працэдуры атрымання ліцэнзіі, а таксама увядзенне шматступеньчатай працэдуры пазбаўлення ліцэнзіі, што абараняе ліцэнзіята і прадугледжвае не аўтаматычнае пазбаўленне пры дробных парушэннях, а сістэму папярэджанняў. Ліцэнзія, згодна з указам, не будзе анулявацца для ўсяго прадпрыемства, а толькі для яго падраздзяленняў, якія дапусцілі парушэнні.

«Самае галоўнае, што з пераліку ліцэнзійнай дзейнасці выключаны самыя масавыя віды дзейнасці — гандаль і грамадскае харчаванне, на долю якіх прыпадала больш за 50% выданых ліцэнзій», — падкрэсліў Калінін.

Разам з тым, паводле яго слоў, «спрашчэнне ліцэнзавання не вырашыць усе праблемы прыватнага прадпрымальніцтва». «Застаюцца складанасці, звязаныя з арэндай памяшканняў, атрыманнем участка зямлі, многія тэхнічныя нарматыўныя дакументы, якія сур`ёзна ўскладняюць жыццё прадпрымальнікаў», — гаворыць лідар БСП.

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

Як выглядае новая форма інспектараў ДАІ ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →