Грамадства55

Расклад набажэнстваў на Вялікдзень у каталіцкіх храмах Мінска

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Вялікая субота

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 8.00 да 18.00 кожныя паўгадзіны, а таксама пасля Пасхальнай Вігіліі.
21.45 — Пасхальная вігілія

Трансляцыя літургіі Пасхальнай Вігіліі з мінскага архікатэдральнага касцёла. Цэлебрацыю ўзначальвае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля Пасхальнай Вігіліі — начная адарацыя.

Вялікдзень

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і рэзурэкцыя
Пасля святой Імшы — асвячэнне страваў на велікодны стол.
11.30, 13.00, 18.30 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44а)

Вялікая субота

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 8.00 да 14.00 кожныя паўгадзіны.
22.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

7.00 — рэзурэкцыя
09.30, 11.00, 17.30 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Касцёл Узвышэння святога Крыжа (Кальварыя, Кальварыйскі праезд, 1)

Вялікая субота

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 9.00 да 21.00 кожную гадзіну.
21.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

6.30 — рэзурэкцыя
10.00, 13.00, 15.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны) (пл. Незалежнасці, 15)

Вялікая субота

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў на працягу ўсяго дня праз кожныя пятнаццаць хвілін.
21.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

07.30 — рэзурэкцыя
11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Капліца святога Яна Хрысціцеля (Серабранка), вул. Пляханава, 28—1

Вялікая субота (3 красавіка)

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 8.00 кожныя паўгадзіны.
20.30 — Пасхальная вігілія
Начная адарацыя.

Вялікдзень

6.30 — рэзурэкцыя
8.30, 10.00, 12.00, 13.30 і 19.00 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца, вул. Янкі Лучыны, 14, ЖЭС 124)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў з 10.00 да 18.00 кожную гадзіну.
19.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

08.00 — рэзурэкцыя.

***

Парафія Святога Міхала Арханёла (г/п Гатава, вул. Металургічная; канцавы прыпынак аўтобусаў)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў у 9.00 і перад Пасхальнай Вігіліяй.
21.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

06.00 — рэзурэкцыя.

***

Парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай (вул. Ангарская, 36, ЖЭС 74)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў у 12.00, 15.00, 17.00.
19.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

08.00 — рэзурэкцыя
11.00, 19.00 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Парафія Хрыста Збаўцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Шабаны)

(вул. Арджанікідзэ, 6, Цэнтр Святога Язэпа)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў з 11.00 да 13.00.

Вялікдзень

09.00 — рэзурэкцыя.

***

Парафія Святога Антонія (Малінаўка)

(пр‑т «Газеты «Звязда», 18, памяшканне ЖЭСа № 84, за рынкам «Маскоўскі»)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў з 10.00 да 12.00 і ў 19.00.
20.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

8.00, 11.00 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Парафія Святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына, вул. Матусевіча, 78а)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў у 10.00, 12.30, 15.00 і пасля Пасхальнай Вігіліі.
21.00 — Пасхальная вігілія
Начная адарацыя.

Вялікдзень

06.00 — рэзурэкцыя>
12.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы.

***

Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў

(Бараўляны; аўтобусны прыпынак «Зялёны бор»; даезд аўтобусам 113)

Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў з 10.00 праз кожныя паўгадзіны да Пасхальнай Вігіліі.
20.00 — Пасхальная вігілія

Вялікдзень

07.00 — рэзурэкцыя
10.00 — урачыстая святая Імша.

***

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы

у капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

Вялікая субота

9:00 – Вячэрня з Літургіяй сьв. Васіля Вялікага.

Паводле шматгадовай традыцыі вернікі ўсіх грэка‑каталіцкіх парафіяў г. Мінска разам сустракаюць Уваскрасеньне Гасподняе ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены («Чырвоны касьцёл») — галоўны (верхні) храм

гадз. 00:00 (поўнач)
Працэсія Ўваскрасеньня Гасподняга
Сьветлая Велікодная Ютрань
Боская Літургія
Блаславеньне велікодных страваў

гадз. 11:00 — Боская Літургія; Блаславеньне велікодных страваў (у капліцы па зав. Сьнежным, 7)

гадз. 15:00 — Пасхальныя гадзіны і Вячэрня (у парафіяльнай капліцы на вул. Арджанікідзэ,

гадз. 18.00 — Боская Літургія (у дольным храме касьцёла сьв. Сымона і Алены).

***

Вялікдзень на каналах беларускага тэлебачання

2 красавіка, Вялікая пятніца

22.40 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі з удзелам Папы

3 красавіка, Вялікая субота

15.00 — тэлеканал «НТВ‑Беларусь». Сыходжанне Святога агню ў базыліцы Гробу Пана ў Іерусаліме.

21.45 — Першы тэлеканал. Прамая трансляцыя ўрачыстага велікоднага набажэнства, якое адбудзецца ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

23.30 — Першы тэлеканал. Святочнае набажэнства, якое пройдзе ў мінскім Свята‑Духавым катэдральным саборы.

4 красавіка, Вялікдзень

08.10 — Першы тэлеканал. Слова Мітрапаліта Мінска‑Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Вялікадня.

Затым у эфіры канала выйдзе святочны выпуск духоўнай праграмы «Існасць».

08.50 — Першы тэлеканал. Слова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Ранішнія выпускі праграм «Благовест» і «Мир вашему дому» на тэлеканале «Лад» таксама будуць прысвечаны ўрачыстасці.

17.15 — тэлеканал «Лад». Велікоднае пасланне папы Бэнэдыкта ХVІ і благаслаўленне «Urbi et orbi» («Гораду і свету»).

Каментары5

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →