На таргах БВФБ курс расійскага рубля абнавіў гістарычны максімум
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія адбыліся 2 красавіка, знізіўся з 2.978 да 2.970 рублёў, што з’яўляецца мінімальным значэннем з 22 сакавіка.
Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 13 млн. 165 тыс. (попыт — 13 млн. 162 тыс., прапанова — 16 млн. 471 тыс.)
У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 358 млн. 183 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 394 млн. 461 тыс., прапанова — 358 млн. 183 тыс.), а курс узрос на 0,48 рубля да 101,64 рубля. Гэта новы гістарычны максімум. Ранейшы фіксаваўся 22 і 26 сакавіка (101,44).
Таргі еўра не праводзіліся ў сувязі са святкаваннем Вялікай пятніцы ў Еўропе.
У дачыненні да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,09% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 3—5 красавіка складае 1.067,18 рубля супраць 1.066,20 рубля на 2 красавіка.
З пачатку года курс кошыка ўзрос на 2,98%. Пры гэтым даляр ЗША падаражэў на 3,74%, расійскі рубель — на 7,37%, еўра патаннеў на 1,95%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.
Каментары