Андрэй Расінскі. Кадры22

«Поп» Уладзімера Хаціненкі

1941. З Рыгі на Пскоўшчыну, дзе не засталося храмаў, адпраўляюцца святары-місіянеры. Адзін з іх — айцец Аляксандр. Аднаўляць царкоўнае жыццё ён будзе — пад акупацыяй, калі фашысты страляюць жанчынаў, лютуе паліцыя, а ў лясах дзейнічаюць партызаны.

posterПоп

Расея, 2010, каляровы, 130 хв.

Рэжысёр: Уладзімір Хаціненка

Ролі выконваюць: Сяргей Макавецкі, Ніна Усатава, Кірыл Плятнёў, Генадзь Гарбук, Ліза Арзамасава, Ганна Гураленка, Руслан Ягудзін,

Жанр: Драма паводле раману Аляксандра Сегеня

Адзнака: 5,5 (з 10)

Жнівень 1941 года. З Рыгі на Пскоўшчыну, дзе не засталося храмаў, адпраўляюцца святары-місіянеры. Адзін з іх — айцец Аляксандр. Аднаўляць царкоўнае жыццё ён будзе — пад акупацыяй, калі фашысты страляюць жанчынаў, лютуе паліцыя, а ў лясах дзейнічаюць партызаны.

Пскоўская праваслаўная місія — адна з малавядомых старонак гісторыі. Прататыпам айца Аляксандра паслужыў архімандрыт Іаан; фільм здымаўся па дабраславенні патрыярха Алексія ІІ.

Карціна Хаціненкі — тактоўная дыдактычная драма. Рэжысёр паказвае барацьбу за душы людзкія ў пабытовых умовах вайны, дзе слова — зброя, а споведзь — перамога. Герой Сяргея Макавецкага — звычайны вясковы бацюшка, які разумее, што ў любым выпадку місія будзе альбо выразаная, альбо сасланая. Але ён з пакорай робіць сваю справу.

Адпусціць грахі чалавеку, які збіраецца яго забіць, адмовіцца адпяваць зацятых грэшнікаў (і па сумяшчальніцтве паліцаяў) — гэта ўлада святара. І паказ гэтай улады ўжо выклікаў раздражненне: фільм абвінавацілі ва «ўласаўстве» і «прыніжэнні вялікай Перамогі».

Але недахопы карціны не ў гэтым. Фільм занадта ялейны, і, калі не лічыць хроснага ходу пад брэх аўчарак, амаль бесканфліктны. Сяргей Макавецкі і Ніна Усатава граюць пабытова-дыдактычныя тыпажы. Замілаванасць і сентыментальнасць, светлыя кадры, мудрыя вочы.

Але на Вялікдзень — вельмі падыходная стужка.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары2

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы6

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі маці абвінавацілі ў тым, што атруціла ўласнае дзіця дзеля падпісчыкаў і ахвяраванняў

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста5

Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя2

Стала вядома пра арышт аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча1

Інаўгурацыю Трампа перанеслі ў закрытае памяшканне з-за надвор'я1

Усё-ткі канцэраген. Вось што навукоўцы высветлілі пра папулярны напой ерба матэ3

Дзяржсакратар ЗША Блінкен: Выбары 2025 года ў Беларусі не могуць быць справядлівымі ва ўмовах рэпрэсій

Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму3

На аўкцыён выстаўляюць сядзібу ў Падароску, забраную ў мецэната3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы6

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Галоўнае
Усе навіны →