Свет66

Меркель: Перад сыходам у адстаўку я спрабавала стварыць новы фармат перамоў з Пуціным

Пачатак вайны ва Украіне не стаў нечаканым для былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель. Яна сказала пра гэта ў інтэрв'ю выданню Der Spiegel.

Фота: Peter Rigaud / DER SPIEGEL

«Гэта не стала нечаканасцю. Мінскія пагадненні былі знішчаныя. Улетку 2021 года, пасля сустрэчы прэзідэнтаў Байдэна і Пуціна, я хацела зноў стварыць асобны еўрапейскі фармат перамоў з Пуціным разам з Эманюэлем Макронам у Радзе ЕС. Некаторыя выступалі супраць гэтага, і ў мяне больш не было сіл настойваць, таму што ўсе пра мяне думалі: «Восенню яна сыдзе», — сказала Меркель.

Па словах Меркель, у палітыцы павінны былі з'явіцца новыя падыходы.

«З пункту гледжання знешняй палітыкі я пад канец не прасунулася ані на міліметр <…>. Не толькі ў дачыненні да Украіны. Прыднястроўе і Малдова, Грузія і Абхазія, Сірыя і Лівія. Прыйшоў час для новага падыходу», — дадала яна.

Яна таксама адзначыла, што Мінскія пагадненні дазволілі Украіне выйграць час.

Каментары6

  • лячу і хаваю ментоў
    25.11.2022
    Гісторыя ўжо не аднойчы паказвала, што якія б ты перамовы не вёў з шызоідамі людажорскага складу ва ўладзе, у выніку атрымліваецца генацыд. Ці свайго народу, ці іншых.

    Палітыка "озабоченности" - ня што іншае, як падтрымка маскальскага і лукашысцкага неафашызму. Усіх гэтых карупцыянераў-заходнікаў, што цацкаліся з дыктатурамі, трэба адпраўляць на Магадан. Хай там свае крывавыя грошы жруць.
  • Стас
    25.11.2022
    Легла под Путина с северным потоком 2 в обход Ураины и оружия не давала Украине. Ага, дала Украине выиграть время, здраднiца.
  • Грышка
    25.11.2022
    Чэмберлен супакоіў Гітлера. Меркель супакоіла Пуціна. Вынік тады й цяпер: вайна й генацыд.

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →