Надвор'е11

Усяго +5°С. Надвор'е на апошнія дні кастрычніка

Прагноз надвор'я па Беларусі на 29—31 кастрычніка.

У аўторак воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу 0..+6°С, па захадзе Беларусі да +8°С, максімальная днём +8..+14°С. 

У сераду, 30 кастрычніка, адаб'ецца ўплыў сістэмы франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Ноччу +1..+7°С, па захадзе краіны да +10°С, максімальная днём +8..+15°С.

31 кастрычніка днём адаб'ецца ўплыў прахалоднай няўстойлівай паветранай масы, якая распаўсюджваецца са Скандынавіі. Воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём +5..+12°С.

Каментары1

  • Жвір
    28.10.2024
    Учора шпакі паляцелі. Сьпярша яны зашыліся ў кронах трох хвояў, тыя аж зчарнелі, гоман стаяў на ўсё ўзбярэжжа, чакалі каманды на ўзлёт. Хто ім даў тую каманду, і дазвол на ўзлёт, застаецца невядома, але ў нейкі момант яны ўзняліся ў паветра, адной вялізнай зграяй, і гуд бай, да пабачэньня. Выснова: няма дурных мерзнуць.

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →