Свет22

Зяленскі азнаёміў еўрапейскіх лідараў з «Планам перамогі»

«Мэта Плана — умацаваць не толькі Украіну, але і ўсё наша еўраатлантычнае супольніцтва. Расія звернецца да дыпламатыі толькі тады, калі ўбачыць, што не можа нічога дасягнуць сілай. Мы павінны стварыць адпаведныя ўмовы для завяршэння гэтай вайны», — заявіў Зяленскі на сустрэчы з лідарамі Еўрапейскага савета ў Брусэлі, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт Украіны вызначыў дэталі пяці пунктаў свайго плана:

Першае — Альянс. Украіна — дэмакратычная дзяржава, якая даказала, што здольная абараняць Еўраатлантычны рэгіён і наш агульны лад жыцця. Дзесяцігоддзямі Расія карысталася геапалітычнай няпэўнасцю, выкліканай тым, што Украіна не ўваходзіла ў НАТА. Факт тэрміновага запрашэння Украіны ў НАТА будзе мець вырашальнае значэнне.

Другое — абарона. Мы павінны працягваць аказваць ціск на Расію на полі бою. Важна ўтрымліваць пазіцыі на ўкраінскай тэрыторыі і адначасова пераносіць вайну на тэрыторыю Расіі, каб расіяне адчулі, што такое вайна, і пачалі ненавідзець Пуціна за гэта. Гэта таксама ціск. У нас ёсць дакладны спіс узбраенняў, якія зробяць гэта магчымым. Курскай аперацыяй мы паказалі, што ў Пуціна не хапае сіл, калі мы аказваем ціск. Таму нам трэба аснасціць нашы брыгады, зняць абмежаванні, інвеставаць у ўкраінскую абаронную прамысловую базу, наладзіць сумесную вытворчасць і як мага хутчэй насыціць Украіну сродкамі ППА.

Трэцяе — рэальны ціск. Мы прапануем размясціць на ўкраінскай зямлі пакет захадаў стрымання, каб альбо прымусіць Расію да сапраўдных мірных перамоваў, альбо дазволіць знішчыць яе ваенныя аб’екты. Гэта і ёсць падыход «Мір праз сілу». Ідзе гаворка пра адпаведны ракетны пакет.

Чацвёртае — рэсурсы. Украіна валодае важнымі рэсурсамі, кошт якіх вылічаецца трыльёнамі долараў, і Расія хоча іх захапіць. Гэта тытан, уран, літый, графіт, марганец і многае іншае. Гэтыя рэсурсы не павінны трапіць у рукі Расіі або яе саюзнікаў. Ворагі свабоднага свету не павінны атрымаць ніякіх пераваг у глабальнай канкурэнцыі.

Пятае — падтрымка вайсковых сіл. Пасля гэтай вайны Украіна будзе мець сотні тысяч салдат з сучасным баявым досведам. Мы прапануем падтрымаць вашу сілу нашай, замяніўшы частку амерыканскага кантынгента нашымі салдатамі ў Еўропе ці ў дамоўленых месцах, вызваліўшы сілы ЗША для больш актыўнай працы ў прыярытэтных рэгіёнах, асабліва ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Але для гэтага нам патрэбна перамога.

«Украіна гатовая да сапраўднай дыпламатыі. Але каб дасягнуць гэтага, мы павінны быць моцнымі. Навязаныя сілай перамір’і замест справядлівага міру ніколі не забяспечвалі бяспекі. Ніхто не радуецца, калі вайна вяртаецца», — падкрэсліў прэзідэнт Зяленскі, звяртаючыся да еўрапейскіх лідараў.

Каментары2

  • Скептик
    17.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Гэх
    17.10.2024
    Короче дайте всё.:))

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →