Свет33

У расійскім Чалябінску святару забаранілі служыць за адмову чытаць малітву «аб перамозе святой Русі»

Пятру Усцінаву інкрымінавалі тры злачынствы, але галоўным стала тое, што ён не стаў чытаць малітву «аб перамозе святой Русі», піша тэлеканал «Дождь».

«Святой можа быць асоба, якая жыве ў згодзе з воляй Божай, але ніяк не гісторыка-культурнае, цяпер неіснуючае дзяржаўнае ўтварэнне ўсходніх славян IX стагоддзя. Па-другое, калі пад святой Руссю разумеецца нейкая канкрэтная краіна, а пад перамогай — знішчэнне яе палітычных ворагаў, то царква, якая па вызначэнні паза-нацыянальная, не можа заклікаць адных сваіх дзяцей знішчаць іншых сваіх дзяцей, і ўжо тым больш прасіць на гэта дапамогі ў Нябеснага Айца», — заявіў ён.

Акрамя таго, Усцінава абвінавацілі ў выкарыстанні рускай мовы ў набажэнстве. Сам ён патлумачыў гэта тым, што большасць вернікаў не разумее царкоўнаславянскую.

Яшчэ адной прычынай для забароны ў служэнні стала прымяненне Усцінавым аднаразовых лыжак для прычашчэння.

Каментары3

  • Спадар
    03.09.2024
    Годных людзей катуюць і у рабсеі і у ябацькастане...
  • Акаліт
    03.09.2024
    РПЦ пазбаўляецца апошніх сапраўдных святароў. Каласоўнік сам адкідае ад сябе пшаніцу, каб яго было прасцей спаліць.
  • Владислав
    03.09.2024
    Аднаразовыя лыжкі перашкаджаюць разрастанню інфекцыі.
    І гэта выклікала гнеў слуг д'ябла...

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень3

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку7

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»20

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу8

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»34

У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень3

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →