Грамадства11

Мінсельгасхарч назваў крыніцы навіны пра кішэчную палачку ў сыры дэструктыўнымі. Але пра гэта пісаў Рассельгаснагляд

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вырашыла заступіцца за беларускі сыр ад «Малочнага свету».

Ілюстрацыйнае фота: Contributor Getty Images

Мінсельгасхарч абверг інфармацыю, што ў беларускім сыры ад «Малочнага свету» знайшлі кішэчную палачку.

Днямі як расійскія, так і беларускія СМІ напісалі пра тое, што Рассельгаснагляд выявіў у сыры Шчучынскага філіяла «Малочнага свету» бактэрыі групы кішэчнай палачкі. Спасылаліся ўсе на афіцыйны ліст Рассельгаснагляду, які даступны на сайце расійскага дзяржоргана і цяпер.

«Малочны свет» 11 снежня заявіў, што гэта няпраўда. Прадпрыемства нават пагражала судом для абароны дзелавой рэпутацыі. 12 снежня да тэмы падключылася і беларускае Міністэрства. У паведамленні ў тэлеграм-канала Мінсельгасхарча крыніцы, якія распаўсюджвалі афіцыйную інфармацыю Рассельгаснагляду пра кішэчную палачку ў сыры, названыя «дэструктыўнымі».

«У некаторых дэструктыўных крыніцах з'явілася інфармацыя пра наяўнасць кішэчнай палачкі ў сыры вытворчасці ААТ «Малочны свет».

Айчынны брэнд афіцыйна заяўляе, а Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі пацвярджае, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца не больш, чым фэйкавым укідам. Спробу дыскрэдытаваць якасную беларускую прадукцыю можна лічыць праваленай», — заявілі ў беларускім міністэрстве.

У ведамстве заявілі, што прадукцыя праходзіць строгі кантроль якасці.

Каментары1

  • даведка
    13.12.2024
    Коров не подмыли, а сыр хороший?

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →