Грамадства

Добкін: Амаль 100% супрацоўнікаў EPAM выкарыстоўваюць AI у сваёй працы

У часе штоквартальнага сазвону з акцыянерамі кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін расказаў, як кампанія ўкараняе ў сваю працу штучны інтэлект, піша Devby.io.

Аркадзь Добкін. Фота: devby.io

Адукацыя

Паводле слоў Добкіна, EPAM першапачаткова «паставіў перад сабою амбіцыйную мэту — павысіць кваліфікацыю і эфектыўна навучыць абсалютную большасць супрацоўнікаў кампаніі выкарыстоўваць асновы GenAI».

Для гэтага была распрацаваная спецыяльная адукацыйная праграма.

З дапамогай адукацыйных платформаў, унутраных спецыялізаваных інструментаў на дадзены момант «амаль усе супрацоўнікі EPAM прайшлі навучанне і ўжываюць веды пра AI у сваёй паўсядзённай працы», пры гэтым «больш за 10% епамаўцаў практыкуюць GenAI на прасунутым тэхнічным узроўні».

АI-платформы EPAM

Напрыклад, летась EPAM абвясціў пра запуск платформы DIAL. Платформа прапаноўвае ўніфікаваны карыстальніцкі інтэрфейс, які дазваляе кампаніям выкарыстоўваць шырокі спектр агульнадаступных і запатэнтаваных LLM (large language model, «вялікіх моўных мадэляў»), праграм, API, сховішчаў даных і бізнэс-праграм.

Пры канцы мінулага года EPAM абвясціў аб прадастаўленні доступу да адкрытага кода DIAL. Гэта дазволіла распрацоўшчыкам развіваць уласныя рашэнні на аснове існай мадэлі: ствараць праграмы, эксперыментаваць з новымі прыкладамі выкарыстання і развіваць інавацыйныя распрацоўкі.

EPAM AI/Run — гэта сістэма дастаўкі на базе GenAI, якая паскарае ўвесь жыццёвы цыкл распрацоўкі праграмнага забеспячэння і дапамагае кліентам ацаніць рэнтабельнасць інвестыцый у АІ, паскараючы час выхаду на рынак да 30%. EPAM EliteA — комплексная платформа для сумеснай працы каманд, якая спрашчае распрацоўку, даступнасць і кіраванне вялікімі актывамі моўных мадэляў, уключаючы падказкі, шаблоны і агентаў.

Новыя AI-праекты

Паводле слоў Добкіна, сёння EPAM практыкуе аказанне поўнага спектру паслуг GenAI у найбуйнейшых цэнтрах распрацоўкі, каб дапамагаць заказчыкам маштабаваць бізнэс.

Кіраўнік EPAM сцвярджае, што кампанія дамаглася прагрэсу ў галіне AI. Шматлікія кампаніі «выбіраюць EPAM у якасці асноўнага партнёра па AI для ўдзелу ў рэалізацыі праектаў».

У пацверджанне Добкін прывёў некалькі прыкладаў.

Для Unity (міжплатформеннае асяроддзе распрацоўкі камп’ютарных гульняў) EPAM дапамог стварыць Unity Muse. Гэта AI-платформа новага пакалення, якая дазваляе распрацоўшчыкам любога ўзроўню ствараць гульні і RT3D-праграмы ў самыя кароткія тэрміны, выкарыстоўваючы простыя тэкставыя запыты.

Для XSOLIS (распрацоўшчык рашэнняў у галіне аховы здароўя), EPAM дапамог распрацаваць платформу ai на AWS.

У рамках супрацоўніцтва з МВФ EPAM распрацаваў рашэнне, якое дазваляе пераўтвараць, аналізаваць, візуалізаваць і інтэрпрэтаваць статыстычныя даныя.

Каментары

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно22

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка1

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»27

«Нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць». Юрконіс пра сітуацыю з Верамейчыкам9

У Ваўкавыску жывуць блізняты-рэкардсменкі — жанчынам споўнілася па 99 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно22

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Галоўнае
Усе навіны →