Грамадства99

Кветкавая крама пасадзіла памідоры на вуліцы. Ураджай скралі проста з-пад камер відэаназірання

Гісторыя адбылася ў самым цэнтры Мінска.

Ёю падзялілася ў сваім тыктоку фларыстка з невялікай сталічнай кветкавай крамы, якая знаходзіцца недалёка ад плошчы Перамогі. 

Увесну супрацоўнікі высадзілі на зялёнай зоне перад уваходам у краму інтэрактыўную клумбу з памідорамі, перцамі, клубніцамі, базілікам. 

Як адзначае дзяўчына, яны і мінакі ўсё лета атрымлівалі асалоду ад таго, што назіралі як паспявае ўраджай у цэнтры горада. 

У першы дзень працы пасля адпачынку дзяўчына зрабіла, як аказалася, апошняе фота сваіх прыгожых чырвоных памідораў. 

Камеры відэаназірання, усталяваныя на ўваходзе ў краму, зафіксавалі, як уначы прыйшла збіраць ураджай невядомая жанчына. Яна не проста пачаставалася адным памідорам, але абабралася ўвесь куст.

Камера відэаназірання зняла, як жанчына ўначы абабрала ўвесь куст. Скрыншот тыктока

Каментатары абурыліся паводзінамі жанчыны. «Найлепшае савецкае выхаванне!». Жанчыну прысаромілі тым, што таматы каштуюць капейкі, а яна, мяркуючы па выглядзе, яўна не галодная. «Прыкол, відаць, у тым, каб сперці».

На наступны год краме параілі пасадзіць самыя вострыя перцы і паставіць таблічку «Асцярожна, апрацавана!», каб адпудзіць зладзюжак. Што праўда, да прапановы паставіліся скептычна: «Сп*здзяць і таблічку».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Жар
    22.08.2024
    Памятаю, бачыў у Кітаі, гарадзкія газоны былі засаджаны буракамі, замест травы. Бацьвіньне было ўжо густое, трывалае, а з-пад яго праглядаліся маладыя бурачкі. :) І ніхто тыя бурачкі ня краў. Як так, у галаву не ўкладаецца, як гэта, ня красьці бурачкі, яны ж во, пад рукою ? Можа чакалі, калі карняплоды падрастуць большымі, набяруцца соку, зробяцца саладзейшымі ?.. І гэта ў той час, калі ад жабракоў не адбіцца было, асабліва ўвечары, на адной з плошчаў, каля KFC і стаянкі таксі.
  • .
    22.08.2024
    Фларыстка таксама дзіўная. Палову роліка займае тупы рускі мат з перакладаў галівудскіх фільмаў 90-х. Тыпа смешна.
    P.S. Гляджу, прыбралі ролік з артыкулу. І правільна.
  • Caterpillar
    22.08.2024
    Рекламный ход цветочного магазина для привлечения внимания клиентов - посадить возле входа помидоры, а потом инсценировать "ограбление грядки".

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →