Грамадства1313

Беларуска пад міжнароднай абаронай падалася на дапамогу. Яе даныя палякі адправілі беларускім чыноўнікам

Між тым, даныя людзей пад міжнароднай абаронай не могуць перадавацца ў дзяржаву, дзе ім пагражае небяспека.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Andrea Piacquadio / Pexels.com

Таццяна (імя змененае) знаходзіцца ў Польшчы пад міжнароднай абаронай. Нядаўна яна страціла працу і звярнулася за дапамогай па беспрацоўі. Каб атрымаць выплаты ў поўным аб'ёме, ёй спатрэбілася пацвердзіць стаж у Беларусі. Так яе даныя аказаліся ў беларускіх чыноўнікаў, і цяпер жанчына непакоіцца аб бяспецы. Яе гісторыю расказала газета Wyborcza, заўважыў Most.

Таццяна і яе муж уцяклі з Беларусі ў Польшчу некалькі гадоў таму, калі сілавікі зацікавіліся імі з-за ўдзелу ў пратэстах. У Варшаве беларуска атрымала міжнародную абарону, а потым сям'я пасялілася ў Сілезскім ваяводстве. Нядаўна жанчына страціла працу і звярнулася ва ўпраўленне па працы (Urząd Pracy) за прызначэннем дапамогі.

Навошта спатрэбіліся беларускія дакументы

У Польшчы памер дапамогі па беспрацоўі залежыць ад стажу. Пры стажы ад 5 да 20 гадоў назначаецца поўны памер дапамогі, пры стажы звыш 20 гадоў дапамога выплачваецца ў памеры 120 працэнтаў ад стандартнай стаўкі. А вось пры стажы да пяці гадоў работнік можа прэтэндаваць толькі на 80 % ад звычайнай стаўкі.

У Польшчы беларуска адпрацавала ўсяго некалькі год, таму па змаўчанні магла атрымліваць толькі 80% сумы. Але паміж Польшчай і Беларуссю дзейнічае дамова аб сацыяльным забеспячэнні, у адпаведнасці з якой беларускі стаж залічваецца ў агульны працоўны стаж у Польшчы. Але ўлічваецца толькі той час працы, які заяўнік можа пацвердзіць.

Працоўнай кніжкі не хапіла

Падчас сумоўя ва ўпраўленні па працы ў Таццяны праверылі дакументы. Пры сабе ў яе была беларуская працоўная кніжка, жанчына думала, што гэтага дакумента будзе дастаткова для пацверджання стажу. Але чыноўнікі папярэдзілі, што даныя давядзецца праверыць у Беларусі — у Міністэрстве працы і сацабароны. Ёй выдалі бланк, і яна яго падпісала, але занепакоілася, што так яе даныя апынуцца ў руках беларускіх чыноўнікаў.

У канцы ліпеня запоўнены беларускі бланк разам з ксеракопіяй працоўнай кніжкі супрацоўнікі ўпраўлення па працы выслалі ў Мінск. У ваяводскім ужондзе ў Катавіцы запэўнілі, што ніякай дадатковай інфармацыі беларускаму боку не падалі. Напрыклад, у графе «месца жыхарства» Таццяна паказала коратка — Польшча.

— Падчас размовы з чыноўнікам жанчына не згадвала аб статусе абароны. Яна не ўнесла ніякіх заўваг, акрамя просьбы не паведамляць свой адрас, — пракаментавала газеце Wyborcza намеснік начальніка аддзела прафесійнай мабільнасці Упраўлення працы ў Катавіцы Аляксандра Журак.

Але Таццяна сцвярджае, што ёй наўпрост сказалі, што па-іншаму справы не вырашыць, акрамя як даслаўшы дакументы ў Беларусь. І яна спадзявалася, што чыноўнікі ведаюць, што робяць.

Не першы выпадак

Гэта не першы выпадак, калі дзяржаўныя органы Польшчы накіроўваюць інфармацыю пра беларусаў пад міжнароднай абаронай у Беларусь.

У красавіку стала вядома, што ў пасольства Беларусі былі накіраваныя справы некаторых беларусаў, якія маюць статус дадатковай абароны, калі яны звярнуліся па замену правоў кіроўцы на польскія. Даведка з амбасады польскім чыноўнікам спатрэбілася для пацверджання, што беларускае пасведчанне кіроўцы сапраўднае.

Пасля гэтыя дзеянні супрацоўнікаў ужонда былі прызнаныя памылкай: даныя людзей пад міжнароднай абаронай не могуць перадавацца ў дзяржаву, дзе ім пагражае небяспека. Для такіх людзей прадугледжаны спрошчаны парадак замены правоў кіроўцы і шэрагу іншых працэдур.

Тады беларускія дэмакратычныя сілы звярталі ўвагу ўладаў Польшчы на ​​такія памылкі па няведанні і адзначалі неабходнасць прадухіліць іх у будучыні. Інцыдэнты прывялі да таго, што МЗС Польшчы падрыхтавала ліст з тлумачэннямі і разаслала яго ў шэраг міністэрстваў. У дакуменце за подпісам кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага чыноўнікам тлумачылі, што перадача звестак беларускаму боку можа быць небяспечнай для людзей пад міжнароднай абаронай і членаў іх сем'яў у Беларусі.

Справу спыняць, а новую заяву разгледзяць без прыцягнення Беларусі

Упраўленне па працы ў Катавіцы атрымала такі ліст толькі 13 жніўня, ужо пасля таго, як дакументы Таццяны былі адпраўленыя беларускаму боку.

Цяпер чыноўнікі гавораць, што неадкладна спыняць справу. А беларуска зможа падаць новую заяву на дапамогу ў поўным памеры, і на гэты раз яна будзе разгледжана без прыцягнення беларускага міністэрства.

Гэта не вырашыць пытання бяспекі, але, магчыма, скароціць тэрмін разгляду справы. Першы раз жанчыну папярэдзілі, што з-за складанай працэдуры пацверджання яно можа разглядацца да 2025 года.

Што рабіць, калі вы апынуліся ў такой самай сітуацыі

Калі вы маеце статус уцекача ці дадатковай абароны і праходзіце нейкую працэдуру, якая патрабуе ў агульным выпадку пацверджання дакументаў у Беларусі, папярэдзьце чыноўнікаў аб сваім статусе і нагадайце ім аб недапушчальнасці перадачы інфармацыі беларускаму боку.

Каментары13

  • Дапамога па беспрацоўі
    21.08.2024
    Памятай, любы чытачэ, каб пачаскавацца маімі недаедкамі, ты санкцыянуеш дзяржабу на пабіраньне падатку з працавітасьці.
    Пакуль ты ласы да мяне, ніякім наступствам не зьдзіўляйся і наракаць на іх ня маеш права.
  • Положына жы
    21.08.2024
    Согласно закону значет маральна
  • барадзед
    21.08.2024
    сама ўсе дакументы на адпраўку падпісала а потым яшчэ і адсочвала дайшлі ці не
    гэбнявая правакатарка

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа7

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →